У 2024 годзе колькасць адвакаў вырасла на пяць — кіраўнік БРКА

27 лютага, Позірк. “Колькасць адвакатаў у краіне за мінулы год павялічылася на пяць чалавек”, — заявіў старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў на пасяджэнні савета БРКА, якое адбылося 26 лютага ў Мінску.
На сёння ў краіне 1.605 адвакатаў, сказаў ён, юрыдычных кансультацый, у якіх яны адсутнічаюць, “не маецца”.
“Гэтаму пытанню на працягу ўсяго года надавалася асаблівая ўвага – удасканаленню механізмаў адбору і падрыхтоўкі ⟨…⟩ кадраў”, — цытуе Швакава тэлеграм-канал БРКА.
Летась калегіяй “праведзена праверка ведаў і гатоўнасць да здачы кваліфікацыйнага экзамену 135 прэтэндэнтаў на атрыманне адвакацкай ліцэнзіі”.
“Калі ў 2023 годзе паспяхова здалі экзамен 52 прэтэндэнты, што склала 63 працэнты ад тых, хто здаваў кваліфікацыйны экзамен, то ў 2024 годзе паспяхова здало кваліфікацыйны экзамен 73 чалавекі, што склала 78 працэнтаў”, — сказаў старшыня арганізацыі.
Даныя па колькасці пазбаўленых адвакацкай ліцэнзіі не прыводзяцца.
Паводле міністра юстыцыі Яўгена Каваленкі, колькасць абгрунтаваных скаргаў на працу адвакатаў знізілася за год на 12%.
Міністр таксама адзначыў “грамадзянскую пазіцыю адвакатаў, якія не толькі аказвалі прававую дапамогу, але і займаліся прававым інфармаваннем, у тым ліку па пытаннях важнейшай электаральнай кампаніі, якая праводзілася ў краіне”.
Пра тое, што ў Беларусі засталося 1,6 тыс. адвакатаў, якія практыкуюць, сведчылі апублікаваныя ў студзені даныя міжнароднай абсерваторыі “Юрысты ў небяспецы” (OIAD).
Арганізацыя адзначала, што ў 2021 годзе ў краіне практыкавала 2,2 тыс. адвакатаў. Такім чынам, за чатыры гады іх колькасць скарацілася больш як на 27%.
Паводле яе звестак, у 2020–2024 гадах сама меней адзінаццаці беларускім адвакатам вылучылі абвінавачанні ў межах крымінальных спраў, шэсць адвакатаў знаходзяцца за кратамі, чатыры “падвергліся катаванням падчас затрымання“, не менш як 139 пазбаўлены права на прафесію.
Актыўны пераслед уладамі прадстаўнікоў адвакатуры пачаўся пасля падзеяў 2020 года. Перыядычна іх пазбаўляюць ліцэнзій, шэраг адмыслоўцаў змушана выехаў з краіны.
Пры гэтым узмоцнены кантроль дзяржавы над інстытутам адвакатуры, які дэ-факта ўжо не з’яўляецца ў незалежным.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбыліся 26 студзеня.

Намеснік старшыні БРКА падзякаваў адвакатам за "прававое выхаванне" ў перыяд выбараў
- ПалітыкаУ камунікацыі з амерыканскім бокам абазначаем, што пасля вызвалення палітвязні павінны самі выбіраць месца жыхарства — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваАптымальная колькасць насельніцтва Мінска — 2 млн чалавек, лічаць сталічныя ўлады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені сельгасвытворчасць знізілася на 12,7% у гадавым вымярэнні, за той жа леташні перыяд назіраўся значны рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+