МАРГ выявіў парушэнні правілаў гандлю ва ўсіх правераных крамах сеткі “Хіт!”
28 лютага, Позірк. Парушэнні правілаў гандлю выяўлены ва ўсіх правераных крамах сеткі “Хіт!”, якая належыць ТАА “Еўраторг”, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Адзначаецца, што былі правераныя аб’екты гандлю па ўсёй краіне, аднак іх колькасць не называецца.
У кожнай другой краме прапаноўваліся да рэалізацыі тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Таксама выяўлена невыкананне пераліку тавараў, наяўнасць якіх абавязковая ў гандлёвым аб’екце (больш за 70% правераных крам); рэалізацыя тавараў без неабходнай і дакладнай інфармацыі; адсутнасць або неналежнае афармленне цэннікаў; продаж гародніны з прыкметамі нізкай якасці; эксплуатацыя вагаў, якія не прайшлі своечасовую дзяржаўную паверку.
Напрыклад, у краме ў Гомелі з продажу знялі 38 хлебабулачных вырабаў вытворчасці ТАА “Элітпартнёр”, каля 4 кг кандытарскіх вырабаў замежнай вытворчасці і іншыя тавары.
Паводле інфармацыі МАРГ, у Беларусі працуе больш за 1,1 тыс. рознічных гандлёвых аб’ектаў, якія належаць ТАА “Еўраторг”.
20 лютага МАРГ паведаміў, што парушэнні выяўлены ў 96% гандлёвых аб’ектаў сеткі “Капеечка”.
Раней МАРГ прад’яўляў буйныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі Wildberries і гандлёвай сеткі “Суседзі”.
14 студзеня ведамства ўзначаліў былы дыпламатычны работнік і былы першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.
Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да яго, заявіў, што ўлады будуць кантраляваць прыватныя гандлёвыя прадпрыемствы і “накіроўваць іх працу”.
Ён таксама даручыў новаму міністру “вывучыць досвед савецкага гандлю і зрабіць усё, каб на паліцах быў асартыментны пералік тавараў”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+