Мінск 00:12

Латушка абмеркаваў з МЗС Польшчы магчымасці павелічэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах спынення амерыканскай дапамогі

4 сакавіка, Позірк. Магчымасці павелічэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах спынення амерыканскай дапамогі абмеркаваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка з высокапастаўленымі прадстаўнікамі МЗС Польшчы.

“У якасці магчымых прыярытэтных напрамкаў павелічэння падтрымкі названы функцыянаванне незалежных СМІ і блогераў, дзейнасць грамадзянскіх ініцыятыў і праваабарончых арганізацый, а таксама дэмакратычных інстытутаў“, — паведаміў “Позірку“ Латушка.

Паводле яго слоў, адбылося зацікаўленае і прадуктыўнае абмеркаванне магчымасці павелічэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі з боку як Польшчы, так і Еўрапейскага саюза з улікам старшынства Польшчы ў ЕС.

Палітык выказаў падзяку ўраду Польшчы за сістэмную падтрымку грамадзянскай супольнасці, якая працуе на дэмакратычныя перамены ў Беларусі, аднаўленне правоў і свабод яе грамадзян.

Адміністрацыя новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа абвясціла пра рэвізію праграм амерыканскай дапамогі за мяжой, для чаго замарозіла іх на 90 дзён.

Гл. таксама:

Латушка: ЗША больш не з’яўляюцца лідарам вольнага свету

Падзяліцца: