Турчын прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі, яго папярэднік Галоўчанка — кіраўніком Нацбанка (дапоўнена)

10 сакавіка, Позірк. Аляксандр Турчын прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі, ранейшы кіраўнік урада Раман Галоўчанка — старшынёй праўлення Нацыянальнага банка. Адпаведнае рашэнне 10 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
49-гадовы Аляксандр Турчын у снежні 2019 года быў прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама, да гэтага больш за год быў першым віцэ-прэм’ерам. Акрамя таго, займаў пасаду ўпаўнаважанага Лукашэнкам па Гомельскай вобласці, кіраўніка апарата ўрада, узначальваў Савет па развіцці прадпрымальніцтва, што функцыянаваў пры Лукашэнку (з 2021 года — кансультатыўны орган пры ўрадзе).
Прэс-служба Лукашэнкі адзначае, што Турчын прызначаны пасля атрымання папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў. Сцвярджаецца, што гэтая працэдура была праведзена.
51-гадовы Раман Галоўчанка зменіць на пасадзе старшыні праўлення Нацбанка 62-гадовага Паўла Калаўра, які кіраваў рэгулятарам са снежня 2014 года.
Паводле слоў Лукашэнкі, прызначэнне Галоўчанкі звязанае з тым, што экс-прэм’ер “заўсёды хацеў большай уцягнутасці банка і банкаўскай сістэмы ў эканоміку”. Палітык мяркуе, што Турчын і Галоўчанка “знойдуць агульную мову і нарэшце паставяць з ног на галаву некаторыя пытанні <…> эканомікі, якія тычацца яе фінансавання”.
Паведамляецца таксама, што былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі больш чым у 30 тыс. чалавек дыягнаставаны псарыязМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 29 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаМядзельскі райвыканкам прапануе размяркоўваць на месцы збор з наведвальнікаў Нацыянальнага парку "Нарачанскі", а не праз рэспубліканскі бюджэт (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


