Новы прэм’ер Турчын выступае за “эвалюцыю без рэвалюцый” у эканоміцы

10 сакавіка, Позірк. “Ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курса, вядома, не будзе. Самае галоўнае — забяспечыць устойлівае і збалансаванае развіццё нашай краіны”, — заявіў журналістам 10 сакавіка Аляксандр Турчын, прызначаны ў гэты дзень прэм’ер-міністрам Беларусі.
На пытанне, ці маецца неабходнасць мяняць падыходы для больш паспяховага развіцця эканомікі ў краіне, Турчын адказаў: “Мой самы ўлюбёны выраз — “эвалюцыя без рэвалюцый”.
“На любой пасадзе, вядома, неабходна эвалюцыянаваць: і на пасадзе старшыні ўрада, старшыні Мінскага аблвыканкама… Кожны кіраўнік са сваім прыходам прыносіць нешта новае, новы погляд на тыя ці іншыя праблемы”, — цытуюць чыноўніка дзяржаўныя СМІ.
Пры гэтым, на думку Турчына, “нельга дапускаць, каб эканамічны рост быў на шкоду нейкім іншым макраэканамічным паказчыкам”. “Можна паставіць любую мэту і яе дасягнуць. Пытанне толькі ў наступствах дасягненняў і якім шляхам. Галоўная задача ўрада — гэта забяспечыць эканамічны рост, збалансаваны з іншымі макраэканамічнымі паказчыкамі”, — заявіў ён.
Да прызначэння на пасаду кіраўніка ўрада 49-гадовы Турчын больш за 5 гадоў кіраваў Мінскім аблвыканкамам, раней быў першым віцэ-прэм’ерам. Акрамя таго, займаў пасаду ўпаўнаважанага Лукашэнкам па Гомельскай вобласці, кіраваў апаратам урада, узначальваў Савет па развіцці прадпрымальніцтва, што функцыянаваў пры Лукашэнку (з 2021 года — кансультатыўны орган пры ўрадзе).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства