Мінск 22:29

Беларусь і Іран маюць намер пашырыць супрацу ў галіне паветранага транспарту

Ілюстрацыйнае фота: William Hook / unsplash.com

10 сакавіка, Позірк. Пашырэнне супрацы ў галіне паветранага транспарту — пасажырскіх і грузавых авіяперавозак — абмеркавалі на перамовах у Мінску намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Дубіна і намеснік міністра дарог і гарадскога развіцця, прэзідэнт упраўлення грамадзянскай авіяцыі Ірана Хасейн Пурфарзане.

Прэс-служба Мінтранса паведаміла 10 сакавіка, што “па выніках перамоў падпісаны пратакол намераў”. Бакі дамовіліся “правесці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пагаднення аб лётнай прыдатнасці”.

15 студзеня Сяргей Дубіна заявіў пра зацікаўленасць наладзіць прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Тэгеранам сіламі іранскіх авіяперавозчыкаў.

З 2010 па 2018 год авіязносіны паміж сталіцамі ажыццяўляла кампанія “Белавія”. Паводле інфармацыі, беларускі авіяперавозчык пастаянна адчуваў цяжкасці з атрыманнем аплаты за паслугі праз уведзеныя ў дачыненні да Ірана эканамічныя санкцыі.

Падзяліцца: