Базавая інфляцыя ў лютым склала 5,8% — Нацбанк

11 сакавіка, Позірк. Базавая інфляцыя (не ўлічвае сезонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта мяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай перспектыве або рэгулююцца дзяржавай) у лютым 2025 года склала 5,8% (тут і далей у гадавым выражэнні), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў.
У студзені гэты паказчык быў на ўзроўні 5,7%, снежні 2024-га — 5,5%.
Рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю (сезонныя тавары) у мінулым месяцы склаў 3,6% (2,7% і 5,2% адпаведна).
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі на 5,3% (+4%, +4,4%).
Як паведамлялася, у лютым спажывецкія цэны выраслі на 1,3%: харчовыя тавары падаражэлі на 0,7%, нехарчовыя — на 0,5%, паслугі — на 3,5%.
Ад пачатку гэтага года цэны выраслі на 2%: харчовыя тавары сталі даражэй на 1,6%, нехарчовыя — на 1%, паслугі — на 4%.
У гадавым вымярэнні (да лютага 2024 года) цэны павялічыліся на 5,6%. Харчаванне стала даражэйшае на 6,7%, нехарчовыя тавары — на 3,4%, паслугі — на 6,5%.
На нарадзе 28 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду да красавіка вызначыцца з новай сістэмай рэгулявання цэн.

- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка