Хоча паказаць, што ён не раб Пуціна — Гардон аб прапанове Лукашэнкі правесці перамовы лідараў ЗША, Украіны і РФ у Мінску

11 сакавіка, Позірк. Запрашэннем прэзідэнтаў ЗША, Украіны і Расіі правесці перамовы ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча паказаць, што ён не раб Уладзіміра Пуціна. Такое меркаванне выказаў украінскі журналіст Дзмітрый Гардон, акаўнты якога ў сацыяльных сетках у канцы лютага 2025 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі“ (у сакавіку 2022 года — заблакаваныя на тэрыторыі Беларусі).
“Я ёсць, глядзіце, я ёсць, і я не раб Пуціна, і я хачу з амерыканцамі сябраваць, і з Еўропай хачу сябраваць, і ўбачце мяне, пачуйце мяне, хочаце — прыязджайце сюды. І [прэзідэнт Украіны] Вова Зяленскі, памятаеш, у нас жа былі добрыя стасункі? І глядзі: так, я прапусціў расіян праз сваю тэрыторыю, але хоць абяцаў табе, што не прапушчу, але потым жа беларускае войска не адправіў, і цяпер, бачыш, праз мяне яны не ідуць, ну ацані таксама, я ж нармальна сябе павожду — вось што ён хоча сказаць“, — дапусціў Гардон такі ход думак Лукашэнкі, якога назваў “вельмі смешным дранікам“.
У святле запрашэння перагаворшчыкаў у Мінск журналіст ахарактарызаваў Лукашэнку як “яшчэ аднаго аматара скалынаць паветра”. Пры гэтым, на думку Гардона, той “ніколі не кажа абы што і абы як“. “Усе яго заявы — там экспромтаў чакаць не трэба. Гэта старанна спланаваная гісторыя. Калі ён пра нешта кажа, значыць, ён пасылае сігналы. Ён як касмічны карабель, ён увесь час пасылае сігналы. Пуціну пасылае, сусветнай супольнасці, Трампу. У гэтага касмічнага карабля пад назвай “Дранік 1” ёсць запаветнае жаданне: застацца ва ўладзе. Заўсёды трэба шукаць галоўную мэту. Галоўная мэта адна: застацца ва ўладзе, а значыць, фізічна выжыць. Таму што, калі Лукашэнка не будзе ва ўладзе, пытанне з яго выжываннем ёсць вялікае“, — заявіў Гардон.
Паводле пераканання журналіста, Лукашэнка “так хоча памерці на баявым пасту“, “нягледзячы на ўзрост, нягледзячы на цяжкі стан здароўя — а мы ж бачым, яго каўбасіць перыядычна, вялізная вага, цукар, ціск, голас знікае <…> — ён ухапіўся дзвюма рукамі за гэтае крэсла, ён так хоча, урос туды, ужо столькі гадоў, урэшце”.
Гардон падзяліўся сваімі назіраннямі на мінскіх перамовах па Украіне ў лютым 2015 года, у якіх, з ягоных слоў, Лукашэнка таксама хацеў удзельнічаць, але яму не дазволілі.
“Я прысутнічаў на гэтых менскіх перамовах і ведаю і бачыў, з якой сумам, з якой наогул крыўдай Лукашэнка пакінуў мінскія перамовы. Гэта значыць так, яны, я памятаю, прайшлі спачатку ўпяцёх і папазіравалі, фатаграфаваліся. Перад самімі перамовамі — былі спачатку прызначаныя на адзін час, зацягнулі на гадзіну ці на дзве, яны там у пакоі церлі нешта ўпяцёх: Лукашэнка, [прэзідэнт Украіны Пятро] Парашэнка, Пуцін, [прэзідэнт Францыі Франсуа] Аланд і [канцлер Германіі Ангела] Меркель. Але потым — ён жа думаў, ён будзе браць удзел — яны яго адправілі дадому, і ён з’ехаў з палаца. Вельмі засмучаны з’ехаў”, — сказаў Гардон.
Тады, паводле яго слоў, у Лукашэнкі “атрымалася трошкі адбяліцца” перад Захадам, “што вось пляцоўка, вось гаспадар пляцоўкі, прыгожы палац”.
5 жніўня 2020 года, за чатыры дні да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Гардон узяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі, які тады заявіў, што з беларускай тэрыторыі расіяне не ўвойдуць ва Украіну “ні-ко-лі“, “тым больш са зброяй“. 24 лютага 2022 года частка расійскіх войскаў уварвалася ва Украіну з Беларусі.
Гл. па тэме:
Лукашенко слегка поучил жизни Трампа и рассказал, как спасал Москву и весь мир (на рускай мове)
И рад бы подносить кофе ведрами, да кому? Миротворческой тоге Лукашенко не поможет уже и химчистка (на рускай мове)
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства