Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да сайта інфармагенцтва “РБК-Украіна” і кіеўскага партала навін Inforesist
4 сакавіка, BPN. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да сайта ўкраінскага інфармацыйнага агенцтва “РБК-Украіна” і заснаванага ў Кіеве партала Inforesist.
“3 сакавіка 2022 года Мінінфармам прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да ўкраінскіх інтэрнэт-рэсурсаў rbc.ua і inforesist.org, на якіх выяўлены шматлікія факты размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў у парушэнне артыкула 38 Закона аб СМІ, — заявілі ў міністэрстве. — Ва ўмовах актыўнага распаўсюджвання розных фэйкаў пра падзеі ва Украіне Мінінфарм чарговы раз просіць грамадзян Беларусі выконваць інфармацыйную гігіену і выбарча падыходзіць да выбару інфармацыйных крыніц”.
Інфармагенцтва “РБК-Украіна” было створана ў 2006 годзе як мясцовае падраздзяленне расійскага “Расбізнэскансалтынг” (РБК). У 2012 годзе агенцтва “РБК-Украіна” было выкупленае і стала самастойным медыя.
Партал Inforesist створаны “групай энтузіястаў”, якія пішуць “толькі пра найважнейшыя падзеі” і раскрываюць “самыя важныя тэмы аб тым, што адбываецца ва Украіне і свеце”.
Як паведамлялася, 1 сакавіка Мінінфарм з аналагічнай аргументацыяй абмежаваў доступ да ўкраінскіх інфармацыйных рэсурсаў “Гордон” (створаны вядомым журналістам Дзмітрыем Гардонам) і “Обозреватель”.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



