Ціханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі

11 сакавіка, Позірк. Многія палітычныя зняволеныя ў Беларусі працяглы час знаходзяцца без сувязі з вонкавым светам (інкамунікада), яны “змучаныя”, ім “адмоўлена ў атрыманні медыцынскай і юрыдычнай дапамогі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас выступу 11 сакавіка ў Страсбургу (Францыя) на пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы.
Як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка, на пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі больш як 50 краін.
“Многія палітвязні зніклі за турэмнымі сценамі, — адзначыла Ціханоўская. — Сярод іх мой муж Сяргей, які ўжо два гады ўтрымліваецца без сувязі з вонкавым светам. Я не ведаю, ці жывы ён”.
“Калі мы кажам пра мірныя перамовы па Украіне, мы больш за ўсё хвалюемся, што Беларусь можа стаць “суцяшальным прызам” для Пуціна. І мы не павінны дапусціць, каб гэта адбылося. Таму я заклікаю Савет Еўропы прыняць спецыяльную дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войск не толькі з Украіны, але і з Беларусі, уключаючы ядзерную зброю. Толькі гэта гарантавала б трывалы і доўгі мір у рэгіёне. Украіна заслугоўвае рэальных гарантый бяспекі, і адной з іх можа быць свабодная Беларусь без расійскай прысутнасці”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Палітык наведвае Страсбург 11–12 сакавіка.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка