З Беларусі дэпартаваныя 23 нелегальныя мігранты

13 сакавіка, Позірк. З Беларусі дэпартаваныя 23 нелегальныя мігранты — грамадзяне Кеніі, Самалі, Пакістана і Афганістана, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, замежнікаў затрымалі ў аграгарадку Калодзішчы пад Мінскам, дзе тыя “пражывалі ў прыватных домаўладаннях”. У Беларусь яны ўехалі наземным транспартам з Расіі “з парушэннем заканадаўства”. Канчатковым пунктам іх маршруту мусіў стаць Еўрасаюз.
Цяпер, адзначае МУС, праводзяцца “аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па выяўленні арганізатараў і саўдзельнікаў канала міграцыі”.
Сілавікі штогод праводзяць аперацыю “Нелегал”.
У кастрычніку 2024 года ў двух населеных пунктах Мінскага раёна затрымалі дзве групы незаконных мігрантаў — 13 грамадзян Афганістана і Ірана. Замежнікі ўехалі ў Беларусь наземным транспартам з РФ.
12 чэрвеня 2024 года МУС паведаміла, што пры падтрымцы АМАПа ў Калодзішчах затрыманыя 54 незаконныя мігранты.
Летась 27 траўня пракуратура Першамайскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачання двух замежных грамадзян у арганізацыі незаконнай міграцыі на падставе ч. 2 арт. 3711Крымінальнага кодэкса. Грамадзянства і краіна паходжання абвінавачаных не называліся.
9 красавіка 2024 года начальнік упраўлення грамадзянства і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Юрый Бразінскі паведаміў, што ў Калодзішчах і вёсцы Вялікае Сціклева (Мінскі раён) супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
З пачатку 2025 года суседнія дзяржавы ЕС спынілі больш за 1,6 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных даных іх памежных службаў. Больш за ўсё Польшча — каля 1,3 тыс.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. такіх спробаў.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, бо што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Пасля яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня 2024 года.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+