Украіна адмовілася ад супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі

14 сакавіка, Позірк. Кабінет міністраў Украіны “выказаў намер не станавіцца ўдзельнікам пагаднення“ паміж урадамі Украіны і Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай і паслядыпломнай (паслявузаўскай) адукацыі.
Як паведаміў прадстаўнік урада Украіны ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук, адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні кабінета 14 сакавіка.
Пагадненне было падпісана 23 кастрычніка 2012 года ў Кіеве і ратыфікавана беларускім бокам у чэрвені 2013 года.
Хутчэй за ўсё ўкраінскі бок за мінулыя 12 гадоў пасля падпісання дамовы да яе ратыфікацыі не прыступіў.
11 лютага Мельнічук паведаміў, што ўрад Украіны прыняў рашэнне аб дэнансацыі двухбаковага пагаднення з Беларуссю аб “прынцыпах супрацоўніцтва і ўмовах узаемаадносін у галіне сувязі“.
Пагадненне дзейнічала з 17 снежня 1992 года, было падпісана ў Кіеве.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь падтрымлівае Расію, Кіеў і Мінск скасавалі мноства дамоў аб двухбаковым супрацоўніцтве.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў траўні і з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню за тры гады беларусы не фігуруюць у статыстыцы грузінскай паліцыі пра самагубствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


