Улады анансавалі хуткі пачатак рамонту ў сталічным Чырвоным касцёле

15 сакавіка, Позірк. Рамонт сталічнага касцёла св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) “хутка пачнуць”, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на Аляксандра Кохана — дырэктара прадпрыемства “Мінская спадчына” (падпарадкоўваецца Мінгарвыканкаму), якое кіруе будынкам.
Паводле яго слоў, на наступным тыдні з касцёла пачнуць вывозіць маёмасць, пасля чаго пачнуцца рамонтна-аднаўленчыя работы.
“Гэта (вываз маёмасці. – “Позірк“.) неабходна для таго, каб забяспечыць захаванасць рухомай маёмасці і не затрымліваць працу будаўнікоў, — заявіў Кохан. — Дамоўленасць пра вызваленне памяшканняў з пробашчам парафіі дасягнутая. Абмеркаванне гэтага пытання адбылося і на ўзроўні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёлу ў Рэспубліцы Беларусь, узаемаразуменне маецца”.
“Комплекс рамонтна-аднаўленчых работ патрэбны для таго, каб забяспечыць захаванасць будынка як помніка архітэктуры і бяспеку яго функцыянавання. Яны ўключаюць у сябе замену і рамонт унутраных і вонкавых інжынерных сетак і аднаўленчыя аздобныя работы. Была распрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, якая прайшла адпаведную дзяржаўную экспертызу”, — сказаў кіраўнік прадпрыемства.
Варта адзначыць, у кастрычніку 2023 года намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран заяўляў, што рэканструкцыя касцёла “вядзецца па плане”, а таксама тое, што работы ў будынку мусяць пачацца ў першым квартале 2024-га. Гэтага не адбылося.
Чырвоны касцёл не працуе з 26 верасня 2022 года, калі яго закрылі (афіцыйна — на рамонт) пасля пажару, які, як сцвярджалася, узнік з-за праблем з электраправодкай. Праз падазроныя абставіны здарэння і далейшых паводзін чыноўнікаў узнікла меркаванне, што ўлады хочуць выкарыстаць сітуацыю з касцёлам як рычаг ціску на беларускую каталіцкую супольнасць, стасункі з якой ускладніліся пасля падзей 2020 года.
6 кастрычніка 2022 года з парафіяй скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла; 14-га стала вядома, што ўлады забаранілі праводзіць набажэнствы ў плябані, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
У сакавіку 2023 года ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што адной з умоваў, пасля выканання якіх улады згодныя вярнуць Чырвоны касцёл вернікам, можа быць адстаўка ксяндза Уладзіслава Завальнюка, які быў пробашчам адпаведнай парафіі больш за 30 гадоў. У ліпені 2024-га мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі зняў Завальнюка з пасады і прызначыў пробашчам касцёла ксяндза Франца Рудзя.
Акрамя таго, некалькі гадоў таму гарадскія ўлады заявілі, што ў парафіі назапасіўся істотны доўг па зямельным падатку, падатку на нерухомасць і амартызацыі. Летась у снежні Рудзь паведаміў вернікам падчас службы, што ад парафіі патрабуюць пагасіць запазычанасць у памеры 148 тыс. рублёў, не ўдакладніўшы за што менавіта “Мінская спадчына” хоча спагнаць гэтую суму. “Хрысціянская візія” таксама выказвала меркаванне, што выплата можа быць адной з умоў аднаўлення дзейнасці Чырвонага касцёла.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства