Кіраўнік МЗС Чэхіі: “Радыё Свабода” — маяк для тых, каго таталітарызм пазбавіў праўды

16 сакавіка, Позірк. З дня свайго заснавання “Радыё Свабода” з’яўлялася “маяком для тых, каго таталітарызм пазбавіў праўды”, заявіў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі, каментуючы спыненне фінансавання медыя адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
“[Чэшскія дысідэнты і публіцысты Фердынанд] Пероўтка, [Павел] Тыгрыд і іншыя выгнаннікі словамі змагаліся супраць цэнзуры і хлусні. Сёння сітуацыя не адрозніваецца ад той”, — адзначыў кіраўнік ведамства.
“Ад Беларусі да Ірану, ад Расіі да Афганістану, “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі” застаюцца сярод нешматлікіх крыніцаў свабоднай інфармацыі для тых, хто жыве пад прыгнётам. Заглушыць іх было б стратай не толькі для іх, але і для ўсіх нас, хто верыць у дэмакратыю”, — падкрэсліў Ліпаўскі.
“Іранскія аятолы, кітайскія камуністычныя лідары і аўтакраты ў Маскве і Мінску будуць святкаваць” спыненне фінансавання ўладамі ЗША міжнароднага медыяпраекта “Радыё Свабода”, заявіў раней прэзідэнт гэтага СМІ Стывен Капус.
Адмена матэрыяльнай падтрымкі стане “велізарным падарункам ворагам Амерыкі”, цытуе медыяменеджара беларуская служба “РС”.
“Перамога нашых праціўнікаў зробіць іх мацнейшымі, а Амерыку слабейшай”, — дадаў Капус.
“Мы карысталіся моцнай двухпартыйнай падтрымкай на працягу ўсёй слаўнай гісторыі “Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа”. Без нас амаль 50 мільёнаў чалавек у закрытых грамадствах, якія кожны тыдзень залежаць ад нас у плане дакладных навін і інфармацыі, не будуць мець доступу да праўды аб Амерыцы і свеце”, — сказаў кіраўнік медыя.
14 сакавіка Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку — у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе медыяпраекты “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі”.
У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі “павінны скараціць выкананне сваіх статутных функцый і адпаведны персанал да мінімальнага прысутнасці і функцый, патрэбных па законе”. Да 21 сакавіка кіраўнікі агенцтваў павінны накіраваць у Белы дом справаздачы аб выкананні патрабаванняў указа.
Раней СМІ паведамілі, што пасля публікацыі ўказу журналісты “Голасу Амерыкі” атрымалі паведамленні пра тое, што іх адправілі ў незапланаваны адпачынак з захаваннем заработнай платы. Таксама паведамлялася, што ўхваленае Кангрэсам грантавае фінансаванне “Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа” спыненае.
Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 млн чалавек.
“Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа” заснаваная ў 1949 годзе. Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзей 2020 года цалкам працуе з-за мяжы. Асноўны офіс рэдакцыі знаходзіцца ў Празе (Чэхія). Прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Беларускія праўладныя рэсурсы выказваюць адабрэнне ў сувязі са спыненнем фінансавання “РС”.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тыс. беларусаў — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць загінуўшых на вытворчасці ў стане ап'янення вырасла за год у 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- За час кіравання Лукашэнкі ў Беларусі знікла 1,6 тыс. населеных пунктаў — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка