Памежная служба Латвіі не выключае закрыцця апошняга пункта пропуску на мяжы з Беларуссю

17 сакавіка, Позірк. У сувязі з ростам прытоку мігрантаў Дзяржаўная памежная ахова (ДПА) Латвіі звярнулася да ўрада з просьбай часткова закрыць пункт пропуску Патэрніекі (з беларускага боку — Грыгароўшчына), дазволіўшы яго перасячэнне толькі для аўтатранспартных сродкаў.
Начальнік ДПА Гунтыс Пуятс заявіў пра гэта ў праграме “Рыта Панарама” на мясцовым тэлебачанні, паведамляюць латвійскія медыя.
Чыноўнік патлумачыў, што прапанова была прадстаўленая на разгляд Кабінета міністраў 17 сакавіка. Паводле яго слоў, на прыняцце адпаведнага рашэння ўраду можа спатрэбіцца прыкладна шэсць месяцаў.
Адначасова ён заявіў, што калі плынь нелегальных мігрантаў дасягне крытычнага ўзроўню, Дзяржаўная памежная ахова можа запатрабаваць поўнага закрыцця памежнага пераходу.
Паводле яго слоў, прычынамі часовага закрыцця пункта пропуску на мяжы з Беларуссю 16 сакавіка сталі “нестабільная праца тэхнічных сістэм” і “наяўная рызыка выкарыстання пераходу для інструменталізацыі нелегальнай міграцыі”: памежнікі назіралі шмат груп мігрантаў на беларускім баку.
“Пасля аналізу інфармацыі былі выяўленыя высокія рызыкі таго, што пункт пропуску можа быць выкарыстаны для масавай перакідкі мігрантаў у Латвію з Беларусі. Назіранне гэта пацвярджае”, — патлумачыў кіраўнік ДПА.
Пуятс паведаміў, што на тым баку мяжы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, і гэтая прэвентыўная мера была прынятая для прадухілення спробы пранікнення ў Латвію некалькіх сотняў чалавек.
Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў, што гэта першы выпадак, калі рашэнне пра закрыццё пункта памежнага кантролю давялося прымаць неадкладна. Ён таксама нагадаў, што ў адказ на такія агрэсіўныя паводзіны ўжо былі закрытыя іншыя пункты пагранічнага кантролю.
Пуятс адзначыў, што вялікая колькасць нелегальных мігрантаў накіроўваецца ў Польшчу, у зімовы перыяд іх колькасць дасягае 100 чалавек на дзень. “Мы не можам выключаць, што ў нейкі момант гэтыя плыні могуць быць перанакіраваныя ў бок Латвіі”, — патлумачыў ён.
Латвійскі бок 16 сакавіка з 14:00 да 22:40 паводле беларускага часу прыпыніў афармленне транспарту, што рухаўся праз адзіны адкрыты на беларуска-латвійскім кірунку пункт пропуску Грыгароўшчына, на ўездзе і выездзе былі выстаўленыя загараджальныя шчыты.
Пра прычыны закрыцця не паведамлялася, аднак СМІ адзначалі са спасылкай на інтэрнэт-чаты, што часовае спыненне руху магло быць звязанае са спробамі нелегальных мігрантаў трапіць у Латвію праз гэты пункт пропуску.
Грыгароўшчына застаўся адзіным дзейным пунктам пропуску на мяжы дзвюх краін пасля таго, як 19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
Праведзены “Позіркам” аналіз даных памежных службаў суседніх краін ЕС паказаў, што з пачатку 2025 года Латвія прадухіліла 254 спробы пранікнення нелегальных мігрантаў на сваю тэрыторыю праз беларускую мяжу. У 2024 годзе іх было 5.317.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+