Ціханоўская заклікала вызваліць асуджанага ў Беларусі грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі

18 сакавіка, Позірк. Неадкладна вызваліць асуджанага ў Беларусі грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Выкладчык універсітэта быў абвінавачаны ў “зборы выведніцкай інфармацыі”. Як і іншыя палітычныя зняволеныя, ён сутыкаецца з дэгуманізацыяй з боку прапаганды рэжыму”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
17 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Наканісі Масатосі да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць), а таксама пастанавіў спагнаць з яго штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21.000 рублёў).
У дзень вынясення выраку амбасада Японіі ў Беларусі паведаміла японскаму тэлеканалу NHK, што ўрад у Токіа кантактуе з Мінскам і заклікае неадкладна вызваліць Наканісі Масатосі. У дыпламатычным прадстаўніцтве таксама заяві, што працягнуць “рабіць адпаведныя захады з пункту гледжання абароны японскіх грамадзян”.
Мінгарсуд разглядаў справу грамадзяніна Японіі з 10 студзеня ў закрытым рэжыме. Суддзя — Анжэла Касцюкевіч, якая раней вынесла шэраг палітычна матываваных прысудаў.
Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені 2024 года, пра што стала вядома 5 верасня з рэпартажу “Правал “самурая” з Токіа” на тэлеканале “Беларусь 1”.
Начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак тады сцвярджаў, што замежнік, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы “выведніцкай інфармацыі ваеннага характару, у прыватнасці, пра беларускую вайсковую інфраструктуры, пра перамяшчэнне войскаў і вайсковай тэхнікі, пра цяперашнюю сітуацыю на паўднёвым кірунку”.
У матэрыяле было сказана, што Наканісі Масатосі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. З абласнога цэнтра ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, кшталту вакзалаў ці аэрапортаў, інфраструктуру вайсковых аб’ектаў, а таксама чыгуначныя шляхі, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі”.
Сцвярджалася, што мужчына за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фатаграфій з беларуска-ўкраінскага прыгранічча”, якія ён “баяўся перадаваць праз інтэрнэт, а хацеў выключна асабіста, у рукі” аддаць “куратарам” пасля прыбыцця ў Японію.
Пра затрыманне ў Беларусі яшчэ аднаго японскага грамадзяніна за здымку аб’ектаў чыгуначнай інфраструктуры стала вядома летась 3 снежня.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаСкладскія запасы прампрадукцыі за пяць гадоў павялічыліся ў 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка