Ад пачатку года ў Беларусі здарылася больш за 5 тыс. пажараў — даныя МНС

19 верасня, Позірк. Ад пачатку 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 5.062 надзвычайныя сітуацыі — на 6,97% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (з 1 студзеня да ранку 19 верасня 2025 года — 4.732), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС.
Прыродны характар мела 21 надзвычайная сітуацыя, або 0,41% (у гадавым вымярэнні абсалютная колькасць не змянілася), тэхнагенны — 5.041, або 99,59% (было — 4.711; рост на 7%).
Пераважная колькасць тэхнагенных НС — пажары. Ад пачатку года іх зарэгістравана 5.036, або 99,49% усіх надзвычайных сітуацый (4.707; +6,99%).
Пры гэтым назіраецца прыкметны рост ахвяр і пацярпелых: загінула 382 чалавекі з пачатку 2026 года супраць 358 за аналагічны перыяд 2025-га (+6,7%); траўмавана — 500 супраць 429 (+16,55%), у тым ліку на пажарах — 498 супраць 425 (+17,18%).
Знізілася колькасць загінулых дзяцей — з 4 да 3 (-25%). Колькасць выратаваных людзей вырасла з 608 да 731 (+20,23%).
Ад пачатку гэтага года пашкоджана 4.588 будынкаў (5.200; -11,77%), знішчана — 929 (960; -3,23%).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


