Мінск 01:35

Долар, еўра і юань істотна патаннелі на таргах 18 сакавіка

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

18 сакавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты істотна патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 сакавіка 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,0554 рубля (-1,94%; -0,0604). На супастаўным узроўні яго каціроўка была зафіксаваная на таргах БВФБ 2 жніўня 2023 года — 3,0577 рубля.

Юань патаннеў да 4,2153 за 10 (-1,78%; -0,0764), еўра — да 3,2913 рубля (-2,37%; -0,0798).

Расійскі рубель падаражэў да 3,6788 за 100 (+1,54%; +0,0559).

На мінулым працоўным тыдні (10–14 сакавіка) долар патаннеў на 2,02% (з 3,2125 да 3,1476), еўра — на 1, 88% (з 3,46 да 3,395), юань — на 1,44% (з 4,3762 да 4,313 за 10); расійскі рубель падаражэў на 1,19% (з 3,5728 да 3,6152 за 100).

На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).

Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.

Падзяліцца: