Латушка заклікаў удзельнікаў акцыі да Дня Волі ў Варшаве выкарыстаць “усе магчымыя меры засцярогі”

21 марта, Позірк. Максімальна засцерагчыся заклікаў удзельнікаў акцыі да Дню Волі ў Варшаве намеснік кіраўніцы Абъяднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў”, — цытуе палітыка тэлеграм-канал АПК.
Латушка таксама заклікаў польскае грамадства падтрымаць беларусаў: “Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы”.
Паводле слоў палітыка, “злачынствы рэжыму Лукашэнкі” не абмяжоўваюцца тэрыторыяй Беларусі. Ён заявіў, што “праз атмасферу страху і тэрору, створаную дыктатарам”, краіну было вымушана пакінуць “больш за 600 тысяч беларусаў”, але нават за мяжой яны сутыкаюцца з пераследам, у тым ліку завочнымі прыгаворамі, канфіскацыяй маёмасці, крымінальнымі справамі, спробамі забойства, гвалту і ціскам на блізкіх на радзіме.
Адзначыўшы, што ўсё гэта носіць трансгранічны характар, Латушка падкрэсліў, што ў Міжнародным крымінальным судзе з ініцыятывы ўрада Літвы “распачатае папярэдняе расследванне сітуацыі ў Беларусі”.
21 сакавіка Следчы камітэт паведаміў, што працягвае ідэнтыфікаваць і прыцягваць да адказнасці “ўдзельнікаў вулічных акцый за мяжой”.
“Рэалізуецца комплекс следчых дзеянняў і працэсуальных мерапрыемстваў па крымінальнай справе ў дачыненні да ўдзельнікаў антыбеларускіх замежных акцый і іх арганізатараў, праведзеных сёлета [у дзень “прэзідэнцкіх выбараў”] 26 студзеня”, — адзначыў СК.
“Па месцах рэгістрацый і на аб’ектах рэальнай уласнасці дэананімізаванага экстрэмісцкага актыву праведзеныя вобшукі. Выяўляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для наступнага забеспячэння кампенсацыі прычыненай дзяржаве шкоды. У рамках расследавання ўсе ўдзельнікі вулічных дзеянняў за мяжой, а гэта каля 400 чалавек, прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе”, — гаворыцца ў заяве ведамства.
СК паведаміў, што мае інфармацыю пра “планы па правядзенні чарговых замежных “сходак”, прымеркаваных да так званага “Дня волі” (арфаграфія захаваная. — “Позірк”.).
“Праваахоўнікамі будуць прааналізаваныя звесткі пра патэнцыйных і фактычных удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў з мэтай ідэнтыфікацыі іх асоб і далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем механізму спецыяльнай вытворчасці”, — пагражае СК.
27 студзеня ведамства паведаміла пра ідэнтыфікацыю 365 удзельнікаў акцый пратэсту, якія прайшлі за мяжой за дзень да таго.
Сцвярджалася, што ў акцыях 26 студзеня ў розных краінах узяў удзел 581 чалавек. Сярод ідэнтыфікаваных на той момант называліся удзельнікі акцый у Варшаве (203), Вроцлаве (11), Беластоку (18), Вільнюсе (29), Нью-Ёрку (39), Празе (11).
13 студзеня СК паведаміў, што ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення “знаходзяцца крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў розных экстрэмісцкіх фарміраванняў за межамі Рэспублікі Беларусь, якія бяруць удзел у акцыях, арганізаваных антыбеларускімі цэнтрамі”.
16 траўня 2024 года СК заявіў, што ў дачыненні да 104 удзельнікаў леташняга святкавання Дня Волі за мяжой заведзеная крымінальная справа паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі) КК.
Было заяўлена, што ў рамках расследавання атрыманая інфармацыя пра “належныя падазраваным аб’екты нерухомасці і маёмасці” ў Беларусі. Паведамлялася пра следчыя дзеянні — “агляды, вобшукі, накладанне арышту на маёмасць” ды інш.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі заканчаюцца затрыманнямі і наступнымі судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі”, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Акцыі за мяжою да Дня Волі будуць адбывацца з 20 па 30 сакавіка. Узяць у іх удзел беларусаў заклікала дэмлідар Святлана Ціханоўская 21 сакавіка.
На 25 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваю сёмую інаўгурацыю.
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка