Долар і юань патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

24 сакавіка, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 сакавіка.
Курс долара знізіўся да 3,1314 рубля (-0,09%; -0,0028), юаня — да 4,1957 за 10 (-0,74%; -0,0313).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6558 за 100 (+0,17%; +0,0061).
Таргі еўра не праводзіліся. 21 сакавіка яго каціроўка вырасла да 3,3716 (+0,43%; +0,0145).
На мінулым працоўным тыдні (17–21 сакавіка) долар патаннеў на 0,43% (з 3,1476 да 3,1342), еўра — на 0,69% (з 3,395 да 3,3716), юань — на 1,99% (з 4,223 да 4,12); расійскі рубель падаражэў на 0,95% (з 3,6152 да 3,6497 за 100).
На 8,54% (з 3,4735 да 3,1770 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 28 лютага 2025-га (па выніках студзеня таксама другое месца, -1,73%).
Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарсуд часткова задаволіў скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка