Лукашэнка ўпэўнены, што Бангладэш пераадолее ўсе складанасці і працягне ўстойлівае развіццё
26 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “ад імя беларускага народа і сябе асабіста” павіншаваў прэзідэнта Бангладэш Махамеда Шахабудзіна і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці, паведаміла прэс-служба віншавальніка.
Беларускі палітык выказаў упэўненасць, што Бангладэш паспяхова пераадолее ўсе складанасці і працягне ўстойлівае развіццё, а пры падтрымцы Шахабудзіна і “з улікам нерэалізаванага патэнцыялу ў такіх сферах, як прамысловасць, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, навука і тэхналогіі, узаемадзеянне набудзе комплексны, сістэмны і шматпланавы характар“.
Шахабудзін быў абраны парламентам краіны на безальтэрнатыўнай аснове ў лютым 2023 года, уступіў на пасаду ў красавіку таго ж года.
Летась 7 жніўня з’явілася інфармацыя, што прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна, якая падала ў адстаўку і пакінула краіну двума днямі раней на хвалі пратэстаў, разглядае Беларусь як адну з краін, да якой можа звярнуцца па палітычны прытулак. Цяпер палітык знаходзіцца ў Індыі.
17 кастрычніка стала вядома, што Міжнародны трыбунал па крымінальных злачынствах Бангладэш выдаў ордэр на арышт Шэйхі Хасіны і 45 іншых асоб, у тым ліку вышэйшых кіраўнікоў Народнай партыі, якія абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасці падчас антыўрадавых выступаў летась у ліпені-жніўні.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Бангладэш устаноўленыя ў 1992 годзе.
Паводле звестак МЗС Беларусі, у 2021 годзе тавараабарот з Бангладэш вырас да 177 млн долараў (+56,2%) у параўнанні з 2020-м: экспарт павялічыўся да 149,8 млн (+71,8%), імпарт — да 27,2 млн (+4,1%). Дадатнае сальда склала 122,6 млн долараў. Больш свежыя па гандлі з гэтай і астатнімі краінамі засакрэчаныя.
Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту былі калійныя ўгнаенні, сухое малако, ізаляваныя драты і кабеля, цэлюлоза, газетная папера і іншыя. З Бангладэш у Беларусь пастаўлялася гародніна, садавіна і тэкстыльная прадукцыя.
Амбасадар Беларусі ў Індыі Міхаіл Касько ўручыў даверчыя граматы Махамеду Шабудзіну ў якасці амабасадара па сумяшчальніцтве летась 17 кастрычніка.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+