Экс-прэм’ер Бангладэш, якая пакінула краіну, можа папрасіць прытулак у Беларусі — СМІ
7 жніўня, Позірк. Прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна, якая падала ў адстаўку і пакінула краіну 5 жніўня на хвалі пратэстаў, разглядае Беларусь у якасці адной з краін, да якой можа звярнуцца па палітычны прытулак. Пра гэта піша са спасылкай на сваю крыніцу індыйскі Free Press Journal (FPJ).
Цяпер палітык знаходзіцца ў Індыі. Раней паведамлялася, што яна звярнулася па прытулак да Вялікабрытаніі, аднак, паводле інфармацыі FPJ, у Лондане далі зразумець, што яна можа не атрымаць прававой абароны ў выпадку магчымага расследавання масавых пратэстаў у яе краіне, якія прывялі да гібелі сотняў людзей.
У сувязі з гэтым у якасці патэнцыйных дзяржаў для прыстанішча Шэйх Хасіна нібы разглядае Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Беларусь, Катар, Саудаўскую Аравію і Фінляндыю.
На пачатку ліпеня ў розных гарадах Бангладэш пачаліся выступленні студэнтаў супраць сістэмы квот на працоўныя месцы для сваякоў удзельнікаў вайны за незалежнасць 1971 года. Паступова абстаноўка ў краіне напальвалася, маніфестацыі перараслі ў беспарадкі, у ходзе якіх арыштавана не менш за 10 тыс. чалавек.
Антыўрадавыя пратэсты ўспыхнулі з новай сілай 4 жніўня ў сталіцы Даке і іншых гарадах. Удзельнікі акцыяў патрабавалі адстаўкі Шэйх Хасіны.
5 жніўня тэлеканал “France 24” са спасылкай на дадзеныя паліцыі і медыкаў паведаміў, што колькасць загінулых падчас пратэстаў у Бангладэш дасягнула 300.
У краіне была ўведзена каменданцкая гадзіна, дні з 5 па 7 жніўня аб’яўлены выхаднымі.
6 жніўня прэзідэнт Бангладэш заявіў аб роспуску парламента і прызначыў часова выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Мухамада Юнуса.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў наведваў Бангладэш у першай палове сакавіка. Ён дамовіўся з міністрам гандлю Ахсанулам Ісламам Ціту арганізаваць у 2024 годзе другое пасяджэнне сумеснай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.
Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі набыло моц у траўні 2012 года.
Паводле звестак МЗС Беларусі, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 177 млн долараў (беларускі экспарт — 149,8 млн, бангладэшскія пастаўкі — 27,2 млн). Беларусь прадавала калійныя ўгнаенні, малако і вяршкі, ізаляваныя правады і кабелі, цэлюлозу, паперу, профілі са сталі і інш.; закупляла гародніну, садавіну, тэкстыль, адзенне.
Не выключана, што опцыя атрымання прытулку ў Беларусі разглядаецца ў сувязі з тым, што афіцыйны Мінск ігнаруе запыты кыргызскай генпракуратуры аб выдачы былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі ў 2010 годзе, а на радзіме завочна прыгавораны ўжо да некалькіх працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі па справах, звязаных з карупцыяй.
- Грамадства
У жніўні ў Беларусі на пажарах загінула 25 чалавек — МНС
- Палітыка
Латушка ў адказе Лукашэнка назваў вызваленне палітвязняў адной з умоваў свайго ўдзелу ў выбарах
- Грамадства, Палітыка
Дарадца прэзідэнта Літвы: Рашэнне Венгрыі аслабіць візавы рэжым для грамадзян РФ і Беларусі выклікае занепакоенасць
- ГрамадстваДАІ хоча прыраўняць тых, кто перасоўваецца на электрасамакатах і іншых СПМ, да кіроўцаў з-за росту ДТЗ з іх удзеламМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Нападнікі на беларускі прыход у Вільнюсе замахнуліся на асновы чалавечнасці — святар Аляксандр Кухта
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка паскардзіўся, што яго не падзякавалі за вызваленне палітвязняў
- Палітыка
Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю Вячоркі, той плануе "ўсё далучыць да справы па універсальнай юрысдыкцыі"
- Грамадства
У мінулыя суткі ліквідавана 95 пажараў у прыродных экасістэмах
- Грамадства
БАЖ узнагародзіў пераможцаў конкурсу "Вольнае слова"
- ГрамадстваНовы кодэкс этыкі беларускай незалежнай медыясупольнасці плануецца падрыхтаваць да вясны 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар падаражэў амаль на паўпрацэнта на біржавых таргах 10 верасня
- Палітыка
БПЦ перасцерагае ад падпіскі на тэлеграм-каналы, якія "наўмысна распаўсюджваюць хлусню"
- ГрамадстваГалоўны рэдактар Media IQ: Большасць незалежных медыя Беларусі не скацілася ў барыкадную журналістыкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрапагандысты заклікалі моладзь галасаваць за Лукашэнку ў 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За час пасля ліпеньскага шторму не адноўлена больш за 50 дамоў і сельскагаспадарчых будынкаў
- Грамадства, ПалітыкаАмаль на 70% вырасла актыўнасць нелегальных мігрантаў у параўнанні з пачаткам жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Спажывецкія кошты ў жніўні знізіліся на 0,1%, з пачатку года — выраслі на 3,4%
- ГрамадстваУ Магілёве зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Мінабароны акрэдытавала ваеннага аташэ пры амбасадзе Венгрыі
- Палітыка
Беларускія парламентарыі запрошаны назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, сцвярджае Сергеенка
- Палітыка
У Беларусі і Сербіі ёсць платформа для ўзаемадзеяння — намеснік старшыні ПП НС Іпатаў
- Палітыка
Беларусь і РФ маюць намер супрацьдзейнічаць палітыцы ЗША і ЕС — Вальфовіч
- Грамадства
У Палескім лясгасе гарыць 50 га балоцістай мясцовасці — Мінлясгас
- Палітыка
У МУС уведзена забарона на працу тых, хто атрымаў замежнае грамадзянства
- Палітыка, Эканоміка
Кіраўнік МЗС Рыжанкоў прадставіць Еўропу на саміце ініцыятывы "Пояс і Шлях" у Ганконгу
- Палітыка
Пасля апублікавання інфармацыі аб кібератаках у Польшчы НАУ паведаміла, што таксама зведала іх
- Грамадства
Спазненне аўтобусаў з-за чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы дасягае 12 гадзін
- Палітыка
Расійскі дрон, які заляцеў з Беларусі, быў начынены выбухоўкай — Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі
- Грамадства, Палітыка
Заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падавацца на польскую візу па запрашэнні ад дзяцей і ўнукаў без папярэдняй рэгістрацыі