Ціханоўская: Інаугурацыя Лукашэнкі — спектакль, у якім самотны чалавек чарговы раз прысягнуў сам сабе

26 сакавіка, Позірк. Пакуль “беларусы па ўсім свеце святкавалі Дзень Волі”, Аляксандр Лукашэнка “правёў так званую “інаўгурацыю” — пусты, бессэнсоўны спектакль, у якім самотны чалавек чарговы раз прысягнуў сам сабе”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 26 сакавіка.
Як паведамляе яе прэс-служба, дэмлідар падкрэсліла, што мерапрыемства не было актам народнага прызнання ці легітымнай перадачы ўлады, гэта было “пашытае з адчаяю шоу рэжыму ў спробе пераканаць народ у яго ж падтрымцы”.
Паводле Ціханоўскай, “максімум, на што здольны Лукашэнка — загнаць сваіх прыслужнікаў у адну залу і стварыць бачнасць улады”.
“Вы — усё маё жыццё”, — сказаў Лукашэнка падчас сваёй прамовы. У гэты момант ён звяртаўся не да беларускага народа, а да чыноўнікаў і сілавікоў, якія працягваюць выконваць яго загады з-за страху. Вось і ўсё яго жыццё — стомленыя, азлобленыя і запалоханыя людзі, што ціха гадаюць, колькі яшчэ вытрымае хісткі рэжым”, — адзначыла палітык.
Гэтае дзеянне менавіта 25 сакавіка — гэта не дэманстрацыя сілы, а прызнанне трывогі, бо Лукашэнка “баіцца Дня Волі, гістарычнай памяці, баіцца праўды”, лічыць палітык.
“Але Беларусь — гэта не ён. Беларусь — гэта людзі, якія не забудуць гвалт, не даруюць здраду і не прымуць хлусні прапаганды. Гэта людзі, якія шануюць сваю ідэнтычнасць, культуру і незалежнасць. Ніякія фармальныя цырымоніі і паказныя прысягі не здольныя змяніць гэты факт”, — адзначыла Ціханоўская.
Учорашні дзень, дадала дэмлідар, “стаў яшчэ адной спробай рэжыму зарэтушаваць нашу гісторыю”, але зноў безвынікова, бо насуперак намаганням рэжыму ён “не стаў днём страху і прымусу, а застаўся Днём Волі і годнасці”.
“Пакуль вуліцы Мінска пуставалі насуперак спектаклям рэжыму, беларусы па ўсім свеце выйшлі на вуліцы, арганізавалі маршы, лекцыі, выставы і канцэрты ў гонар сапраўднага свята — Дня Волі. У той момант, калі рэжым зваліцца, беларусы возьмуцца за рукі і пойдуць па праспекце, гучна скандуючы: “Жыве Беларусь!”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Лукашэнка быў упершыню абраны на пасаду прэзідэнта ў 1994 годзе. 25 сакавіка 2025 года адбылася яго інаўгурацыя на сёмы тэрмін.
У Беларусі Дзень Волі афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі заканчваюцца затрыманнямі і наступнымі судамі, як мінімум па адміністрацыйных абвінавачаннях. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржаўнай прапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі”, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Улады пагражаюць завочным крымінальным пераследам удзельнікам акцый да гэтай даты за мяжой.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+