Тры чалавекі загінула ў аўтааварыях 26 сакавіка ў Віцебскай вобласці
27 сакавіка, Позірк. У выніку дарожна-транспартнага здарэння ўвечары 26 сакавіка ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) загінула два чалавекі, вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася каля 20:30 на 573-м кіламетры трасы М-1 (Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі). Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы кіроўца “БМВ” не даў рады кіраванню, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік “ДАФ”.
Кіроўца легкавога аўто і яго 29-гадовы пасажыр памерлі на месцы.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што інфармацыя пра аварыю ратавальнікам паступіла ў 20:44. Ведамства ўдакладніла, што трагедыя адбылася каля вёскі Абухова.
За некалькі гадзін да гэтага, паводле інфармацыі МНС, ля вёскі Засценкі (Дубровенскі раён Віцебскай вобласці) сутыкнуліся грузавік і мікрааўтобус. У выніку аварыі кіроўца мікрааўтобуса загінуў.
Як паведамляў “Позірк”, раніцай 26 сакавіка смяротная аварыя адбылася ў вёсцы Мачуль (Столінскі раён Брэсцкай вобласці). 22-гадовы матацыкліст (не меў правоў кіроўцы) сутыкнуўся з грузавіком. Малады чалавек і яго 17-гадовы пасажыр, што ехаў без моташлема, загінулі.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што ў 2024 годзе колькасць ДТЗ у Беларусі павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453), а лік загінулых у іх знізіўся на 0,5% (436; 434). У Віцебскай вобласці аварый у гадавым вымярэнні было больш на 4,7% (рост з 387 да 405), ахвяр — на 32,7% (49; 65), у Брэсцкай — +13,2% (448; 507) і +16,9% (65; 76) адпаведна.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка