Мінск 15:37

Жыхар Брэсцкай вобласці з дапамогай 3D-друку вырабіў агнястрэльную зброю, распачатыя крымінальныя справы

Відэа: прэс-служба МУС / Стоп-кадр: "Позірк"

27 сакавіка, Позірк. У Брэсцкай вобласці затрыманы 44-гадовы жыхар аднаго з раённых цэнтраў, які самастойна вырабіў агнястрэльную зброю, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што ў яго гаражы знайшлі вырабленыя з дапамогай 3D-друку 9-міліметровы пісталет-кулямёт і два глушыцелі. Там жа былі чатыры самаробныя патроны і бяздымны порах.

“Усё вышэйпералічанае, згодна з заключэннем экспертаў, прыдатнае для выкарыстання па прызначэнні, — гаворыцца ў паведамленні. — Фігурант патлумачыў, што зброю і боепрыпасы ствараў з асабістай цікавасці. Высвятляюцца іншыя магчымыя факты яго супрацьпраўнай дзейнасці”.

У дачыненні да мужчыны ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Падзяліцца: