Гендырэктарам “Беларусьфільма” прызначаны Дзмітрый Сямёнаў (дапоўнена)

27 сакавіка, Позірк. Генеральным дырэктарам нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” прызначаны Дзмітрый Сямёнаў. Адпаведнае рашэнне 27 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дагэтуль Сямёнаў займаў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
З канца ліпеня 2023 года кінакампанію ўзначальваў Юрый Аляксей.
Лукашэнка таксама прызначыў генеральным дырэктарам “Беларускай шкляной кампаніі” Дзяніса Юрчанку, рэктарам Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту — Мікалая Казакова.
Акрамя таго, ён узгадніў прызначэнне на пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Ксеніі Панцюховай, старшыні Магілёўскага гарвыканкама — Сяргея Чарткова; старшыняў райвыканкамаў: Бабруйскага — Міхаіла Крыцкага, Крычаўскага — Аляксея Шарая, Круглянскага — Івана Багеля; кіраўнікоў адміністрацый гарадоў: Навабеліцкага раёна Гомеля — Сяргея Янковіча, Маскоўскага раёна Мінска — Сяргея Рубанава, Фрунзенскага раёна Мінска — Арцёма Шагідзевіча.
У 2024 годзе доля беларускіх фільмаў у беларускім кінапракаце павялічылася да 25%, паведаміла на прэс-канферэнцыі 12 снежня начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга. Паводле яе слоў, для гэтага праведзена “вялікая праца”.
На 2024 год з бюджэту было выдзелена больш за 14 млн рублёў на вытворчасць 25 фільмаў. Іх колькасць у 1,8 раза большая, чым летась, і ў 2,5 разы большая, чым у 2022-м (на 11 і 15 фільмаў адпаведна), сказала Дрыга.
Яна згадала два ігравыя фільмы — “Час вярнуцца” (прысвечаны партызанскаму руху) і “Чорны замак” (гістарычны дэтэктыў беларуска-расійскай вытворчасці паводле матываў рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”; прэм’ера адбылася 12 снежня).
На студыі выйшла 19 дакументальных фільмаў, прысвечаных “гісторыі Беларусі, падзеям Вялікай айчыннай вайны, 100-годдзю беларускага кіно” і беларускай прыродзе. Дрыга згадала фільм пра дзяржаўныя сімвалы “Культурны код”, касавыя зборы якога “ў два разы перавысілі сродкі”, укладзеныя ў яго вытворчасць.
“Фільм, што называецца, зайшоў і моладзевай аўдыторыі, спадабаўся педагогам. Гэта цікавы досвед. Самае галоўнае — і камерцыйна паспяховы досвед. Зразумела, і ідэалагічны, выхаваўчы патэнцыял гэтага фільма вялікі”, — сказала чыноўніца.
Сярод анімацыйных фільмаў Дрыга згадала “Мемарыяльныя комплексы Беларусі”, які, паводле яе сцвярджэння, паглядзела больш за 90 тыс. гледачоў, “Песня Сірын” (80 тыс.), а таксама “Дзяржаўныя сімвалы”.
За 11 месяцаў 2024 года больш за 700 тыс. чалавек паглядзелі прэм’еры беларускіх фільмаў, гэта ў 1,7 раза больш, чым наведалі прэм’еры за ўвесь 2023 год, заявіла Дрыга. Сукупны касавы збор, паводле яе слоў, павялічыўся ў 1,2 раза.
Паводле слоў чыноўніцы, ідзе актыўная праца над павелічэннем наведвальнасці айчынных фільмаў.
Стан айчыннага кінематографа раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. Гэта “проста ганьба”, заявіў ён пры прызначэнні 2 снежня акцёра Руслана Чарнецкага міністрам культуры.
“Гэта недапушчальна, — цытавала Лукашэнку яго прэс-служба. — Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі надавалі сур’ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўленыя, але нечаму ўсё жадаюць мець грошы, але на выхадзе не жадаюць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэтую самую сур’ёзную ўвагу”.
28 ліпеня 2023 года пры ўзгадненні кандыдатуры Аляксея на пасаду гендырэктара кінастудыі “Беларусьфільм” Лукашэнка назваў “бядой” айчынную кінавытворчасць: “Патрабаванне, адразу вам кажу, будзе вельмі сур’ёзнае. Чаму? Таму што колькі можна мяняць кіраўнікоў, а выніку няма! А база нядрэнная, не горшая, чым у іншых рэспубліках, у тым ліку і ў Расіі. Відаць, недзе мы недапрацоўвалі і ў кіраўніцтве. Можа быць, увагі менш надавалі”.
Лукашэнка падкрэсліў, што “ў ідэалагічным, выхаваўчым плане” кіно “не мае роўных паводле ступені ўздзеяння”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка