Лукашэнка прызначыў першым намеснікам кіраўніка Нацбанка Ягорава — чалавека са сваёй адміністрацыі

27 сакавіка, Позірк. Аляксандр Ягораў прызначаны першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Адпаведнае рашэнне прыняў 27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
На кіроўную пасаду ў рэгулятар Ягораў пераходзіць пасля года працы ў якасці намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (АП).
Лукашэнка, звяртаючыся да новапрызначанага чыноўніка, анансаваў свой візіт у Нацбанк: “Калі вы з Галоўчанкам будзеце гатовыя”.
Намеснікам кіраўніка АП, верагодна, на месца Ягорава, прызначаны Дзмітрый Матусевіч, які дагэтуль узначальваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Пасаду начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі АП зойме Дзмітрый Мірончык, які раней быў прэс-сакратаром Міністэрства замежных спраў, амбасадарам у Швецыі і Нарвегіі па сумяшчальніцтве ў 2018–2024 гадах, пасля — начальнікам галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.
Аляксей Васючэнка ўхвалены ў якасці кіраўніка спраў Гомельскага аблвыканкама.
10 сакавіка старшынёй праўлення рэгулятара быў прызначаны Раман Галоўчанка, які раней займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Папярэдні кіраўнік Павел Калаур быў вызвалены ад пасады старшыні праўлення Нацыянальнага банка, якую ён займаў больш за 10 гадоў, у сувязі з выхадам у адстаўку, сведчыць указ Аляксандра Лукашэнкі № 98 ад 10 сакавіка.
Пра ўзмацненне кантролю за працай Нацбанка Лукашэнка заявіў 28 сакавіка 2024 года на нарадзе па банкаўскай сістэме і суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці.
“Калі я прызначаў намесніка кіраўніка [сваёй] адміністрацыі [Аляксандра Ягорава], ужо сказаў, што гэта чалавек з добрымі ведамі ў сферы фінансаў, банкаў. І нам будзе лягчэй размаўляць у АП з Нацыянальным банкам, са спецыялістамі, бо на адной хвалі ж. Вучыліся ў адных і тых жа ВНУ… Па-за кантролем Нацыянальны банк быць не можа… Вы, напэўна, заўважылі, што ў сувязі з назначэннем новых асоб у фінансава-эканамічным блоку гэты кантроль будзе ўзмацняцца”, — цытавала Лукашэнку яго прэс-служба.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства