Вярхоўны суд прызнаў памерлага ў 1997 годзе Серафімавіча вінаватым у генацыдзе

28 сакавіка, Позірк. Вярхоўны суд Беларусі 28 сакавіка прызнаў памерлага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе Сямёна Серафімавіча вінаватым паводле арт. 127 КК (генацыд), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
У адпаведнасці з арт. 46824 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса “ў сувязі са смерцю абвінаваўчы прыгавор пастаноўлены без прызначэння пакарання”.
Суд палічыў даказаным, што фігурант у “складе кіраўніцтва падраздзяленняў дапаможнай паліцыі пазбавіў жыцця не менш як 4.144 чалавекі, уключаючы 626 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх”. Пры гэтым, як заяўлена, Серафімавіч “дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю: людзі знішчаліся шляхам расстрэлаў з агнястрэльнай баявой зброі, спалення жыўцом, павешання і катаванняў”.
Прэс-служба Вярхоўнага суда раней паведамляла, што ў справе 30 тамоў, па ёй праходзяць 54 сведкі.
Пра тое, што генпракурор Андрэй Швед накіраваў у ВС крымінальную справу Серафімавіча, стала вядома летась 20 снежня.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. З прычыны яго смерці ў 2015 годзе пакаранне прызначана не было.
Неўзабаве пасля гэтага, 26 сакавіка, Швед анансаваў яшчэ пяць падобных судовых працэсаў над памерлымі.
30 снежня 2024 года ВС прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК без прызначэння пакарання карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе пераследваць памерлых у крымінальным парадку.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год у 3,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 31 сакавіка — 14 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым дзяржсектар атрымаў крэдытаў на 11% больш, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка