Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб выкраданні ў Беларусі двух мігрантаў

28 сакавіка, Позірк. Сталічная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу аб выкраданні двух замежных грамадзян і вымаганні, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Адзначаецца, што абвінавачанні паводле ч. 2 арт. 182 і ч. 3 арт. 208 Крымінальнага кодэкса прад’яўленыя 31-гадоваму замежнаму грамадзяніну, пры гэтым яму інкрымінуецца здзяйсненне згаданых злачынстваў “групай асоб з мэтай атрымання маёмаснай выгады ў асабліва буйным памеры”.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў жніўні 2024 года, “дзейнічаючы групай асоб, выкраў двух чалавек і з прымяненнем да іх гвалту вымагаў у іх сваякоў грашовыя сродкі”.
Пацярпелыя ў адной з кватэр у Мінску чакалі “далейшага перамяшчэння праз мяжу ў краіны Еўрасаюза”, гаворыцца ў паведамленні. “Паколькі ў іх скончыліся прадукты харчавання, яны звязаліся з мужчынам, які курыраваў іх далейшы транзіт, і паведамілі яму пра гэта. Мужчына выклікаў ім таксі, але даставілі пацярпелых не на рынак, як яны хацелі, а дадому да абвінавачанага”, — адзначае ведамства.
Далей “куратар” з дапамогай “загадзя падрыхтаваных сродкаў учынення злачынства звязаў ім рукі і ногі, закрыў раты майкамі”. Удакладняецца, што свае дзеянні ён “суправаджаў пагрозамі ў адрас пацярпелых, пры гэтым падстаўляў нож да спіны і горла, зняў ізаляцыю з правадоў сеткавага падаўжальніка, якімі, імітуючы падключэнне да электрычнай сеткі, датыкаўся аголеным провадам да целаў пацярпелых”.
Паводле звестак следства, згаданыя дзеянні мужчына запісаў на камеру мабільнага тэлефона, а відэазапіс “адправіў сваякам пацярпелых з патрабаваннем перадаць грашовыя сродкі іншай асобе, якая дзейнічала з ім у групе”.
“У выніку супрацьпраўных дзеянняў пацярпелым нанесеная маральная і фізічная шкода, а таксама матэрыяльны ўрон у памеры 1,4 млн індыйскіх рупій, што па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь склала 53,4 тыс. рублёў”, — заяўляе Генпракуратура.
З апублікаваных звестак вынікае, што пацярпелыя з’яўляюцца грамадзянамі Індыі, якія скіроўваліся праз Беларусь у ЕС па маршруце нелегальнай міграцыі. Дзе яны знаходзяцца цяпер, не ўдакладняецца.
Грамадзянства абвінавачанага не паведамляецца.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.”
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВіцебская вобласць — аўтсайдар паводле тэмпаў развіцця сярод рэгіёнаў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў Гродзенскай вобласці ў студзені — траўня палепшыліся паказчыкі росту ВРП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКанцэнтрацыя асноўнай масы каштоўных папер у аднаго трымальніка памяншае ліквіднасць рынку — прадстаўнік Мінфіна пра долю дзяржавы ў акцыянерных таварыствах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАмаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства