Месцазнаходжанне Мельнікавай і яе дачок пакуль не высветленае — Латушка са спасылкай на праваахоўнікаў Польшчы
29 сакавіка, Позірк. На гэты момант месцазнаходжанне спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай і яе дачок не высветленае, паведаміў удзень 29 сакавіка лідар фракцыі КР “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, апелюючы да “апошняй інфармацыі ад праваахоўных органаў Польшчы”.
“Атрымана запэўненне ад прадстаўнікоў уладаў Польшчы, што прадпрымаюцца актыўныя дзеянні па пошуку і вызначэнні месцазнаходжання спікеркі Кардынацыйнай рады. Дасягнута дамоўленасць пра ўзаемны абмен інфармацыяй і інфармаванне беларускай грамадскасці. Мы будзем паведамляць дакладную і правераную інфармацыю, якая будзе з’яўляцца ў сувязі са знікненнем спікеркі КР”, — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале.
У сваю чаргу КР “з улікам інфармацыі, якая з’яўляецца ў СМІ”, паведаміла, што “працягвае сачыць за сітуацыяй вакол знікнення Анжалікі Мельнікавай”.
“На гэты момант яе месцазнаходжанне застаецца невядомым. Пошукі працягваюцца, і мы робім усё магчымае, каб даведацца пра яе лёс і пераканацца, што яе жыццю і здароўю нічога не пагражае”, — адзначаецца ў паведамленні.
Заяўлена, што рада “звярнулася да донараў з афіцыйным запытам, ці былі ажыццёўленыя пераводы сродкаў для дзейнасці КР на рахунак фундацыі Анжалікі Мельнікавай”.
“Просім усіх прадстаўнікоў медыя і грамадскасці не распаўсюджваць непацверджаную інфармацыю і ўстрымлівацца ад спекуляцый, якія могуць пашкодзіць як самой Анжаліцы, так і яе блізкім, — заклікала палітычная структура. — Сёння найважнейшым для нас з’яўляецца бяспека і вызначэнне месцазнаходжання Анжалікі. Мы заклікаем усіх праяўляць адказнасць і чалавечнасць ў такой складанай сітуацыі”.
Раніцай 29 сакавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”.
“Згодна з данымі польскіх і партнёрскіх службаў, гэтая асоба знаходзілася па-за межамі Польшчы на працягу многіх тыдняў. Польскія службы будуць падтрымліваць дзеянні службаў іншых краін і Каардынацыйнай рады Беларусі для высвятлення месцазнаходжання спадарыні Мельнікавай”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Напярэдадні ўвечары прэс-служба Латушкі паведаміла “Позірку”, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы, сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка.
“Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з’яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі. Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася. Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы”, — сказаў Латушка.
У СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што Мельнікава самастойна выляцела з Польшчы, як заяўлялася, у Вялікабрытанію, “пасля чаго яе след згубіўся”. Медыя таксама адзначылі, што невядома, дзе яе дочкі (6 і 12 гадоў).
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды паводле колькасці атрыманых галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.
Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай. Член фракцыі КР “Еўрапейскі выбар” (8 месцаў).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+