Польшча праводзіць ля мяжы з Беларуссю вучэнні выратавальных службаў

31 сакавіка, Позірк. У польскіх гмінах Нараўка і Міхалова, якія знаходзяцца ля мяжы з Беларуссю, з 31 сакавіка па 2 красавіка праводзяцца нацыянальныя вучэнні выратавальных службаў “Семянуўка 2025”, паведаміла выданне Dziennik са спасылкай на інфармацыю ўрадавага цэнтра бяспекі.
Да мерапрыемства прыцягнута каля 200 ратавальнікаў з розных ваяводстваў, задзейнічана каля 70 машын экстраных службаў.
На вучэннях “адпрацоўваюцца дзеянні спецыялізаваных выратавальных груп, напрыклад, водных і вадалазных, хіміка-экалагічных, вышынных, а таксама ўзаемадзеянне з паліцыяй, памежнай службай і войскам”.
З 25 сакавіка па 18 красавіка ў Гродзенскім раёне, які мяжуе з Польшчай і Літвой, праходзяць навучальныя зборы войскаў тэрытарыяльнай абароны. Яны закончацца камандна-штабнымі вучэннямі, запланаванымі на 13–15 красавіка сумесна з сілавымі структурамі Гродна і Гродзенскага раёна.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, што забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У лютым 2022 года ўварванне ажыццёўлена, у тым ліку, з беларускай тэрыторыі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка