Беларусь рыхтуецца да перагавораў з РФ пра будаўніцтва другой АЭС — новы кіраўнік Мінэнерга

31 сакавіка, Позірк. Беларусь рыхтуецца да перагавораў з Расіяй пра будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі, заявіў журналістам Дзяніс Мароз, прызначаны 31 сакавіка міністрам энергетыкі.
Паводле слоў чыноўніка, “тэма вельмі шчыльна абмяркоўваецца ў гэты момант на самым высокім узроўні”. “Цяпер ідзе падрыхтоўка да таго, каб правесці ўжо тэхнічныя перагаворы пра тое, якія параметры, які кошт, на якіх умовах магчымая рэалізацыя гэтага аб’екта”, — сказаў ён.
Мароз паведаміў, што Мінэнерга ставіць перад сабой задачу абмеркаваць гэтую тэму і прадставіць Аляксандру Лукашэнку даклад аб будаўніцтве другой АЭС. Сваю ж асабіста задачу чыноўнік бачыць у “далейшым стратэгічным развіцці энергасістэмы”.
“Цяпер надыходзіць перыяд стратэгічнага планавання на наступны цыкл — 2026–2030 гады. Мы ставім для сябе такія сістэмныя задачы, як далейшае падвышэнне надзейнасці сістэм электразабеспячэння”, — сказаў ён.
14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі “трэба будзе больш электраэнергіі”, таму ўлады ў Мінску “папрасілі расіян, калі маецца магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю”.
“Мы яе пабудуем самі, <…> за выключэннем вось гэтых адказных рэчаў — рэактар, турбіна, яны вырабляюцца тут, гэта факт. Мы разам гэтыя агрэгаты асноўныя ўсталёўвалі, але мы можам гэта рабіць ужо самі”, — адзначыў ён.
Лукашэнка заявіў, што другую АЭС можна пабудаваць на “ўсходніх межах”: “Калі раптам што, Бранскую і іншыя вобласці, і новыя рэгіёны Расіі мы можам забяспечыць электрычнасцю”. Пад “новымі рэгіёнамі” ён, відавочна, меў на ўвазе анексаваныя РФ тэрыторыі Украіны.
Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць будаўніцтва другой атамнай станцыі. Ён даручаў чыноўнікам ацаніць мэтазгоднасць павелічэння колькасці энергаблокаў дзейнай Беларускай АЭС або збудавання яшчэ аднаго ядзернага энергетычнага аб’екта.
Падчас наведвання Мінскага аўтазавода 21 студзеня гэтага года ён заявіў, што мае намер абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосень 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка