Ад пачатку 2025 года памежнікі Літвы затрымалі 5 беларусаў, што знаходзіліся ў вышуку, за ўвесь 2024 год — 6

1 красавіка, Позірк. Ад пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі 187 чалавек, якіх нацыянальныя і замежныя праваахоўныя органы вышуквалі за “розныя злачынствы або парушэнні”, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Пераважная большасць затрыманых (165) — літоўскія грамадзяне, астатнія — замежнікі, у тым ліку грамадзяне Беларусі (5), Расіі (7), Латвіі (4), Швецыі (2) ды інш.
Паводле даных САДМ, у 2024 годзе памежнікі Літвы затрымалі 739 асоб, што былі ў вышуку, у тым ліку 686 суайчыннікаў. Грамадзян Беларусі сярод затрыманых было 6, Украіны — 8, Расіі, Малдовы і Грузіі — па 3, Вялікабрытаніі — 19 ды інш.
У траўні 2024 года МУС Беларусі паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс абвясціў у вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй і іншыя дзеянні. У чэрвені таго ж года стала вядома, што Мінск экстрадаваў двух літоўскіх грамадзян: 20-гадовага мужчыну, якога Вільнюс абвясціў у міжнародны вышук “за незаконнае захоўванне з мэтай збыту буйных партый какаіну і канабіса”, а таксама 58-гадовага мужчыну — “за наўмыснае нанясенне нажом цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
Сілавікі і прапаганда, як правіла, выкарыстоўваюць падобныя факты для запалохвання беларускіх грамадзян, што знаходзяцца за мяжой, — праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сцвярджаючы, што ўлады заходніх краін рана ці позна таксама пачнуць выдаваць людзей на запыт Мінска.
Разам з тым гэтага не адбываецца. Летась у траўні начальнік нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі (з’яўляецца структурным падраздзяленнем МУС) Дзмітрый Мядзведзеў наракаў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, што Літва і Латвія ніяк не рэагуюць на запыты беларускага боку.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка