Беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Літвы з псіхатропамі

1 красавіка, Позірк. Грамадзяніна Літвы, пры якім былі псіхатропы, затрымалі вайскоўцы Смаргонскай пагранічнай групы (Гродзенская вобласць) паблізу беларуска-літоўскай мяжы, заяўляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Гэта адбылося яшчэ 26 лютага, аднак ведамства паведаміла пра затрыманне толькі 1 красавіка.
Мужчына, як сцвярджае Дзяржпагранкамітэт, паведаміў, што “парушыў мяжу з мэтай ухілення ад крымінальнага пераследу ў сваёй краіне”.
“У ходзе агляду асабістых рэчаў затрыманага былі знойдзеныя капсулы з белым парашкападобным рэчывам, а таксама 20 капсул з рэчывам расліннага паходжання, — гаворыцца ў паведамленні. — Згодна з праведзенай экспертызай, канфіскаванае з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — MDMB (N)-BZ-F агульнай масай больш за 110 грам”.
У дачыненні да літоўскага грамадзяніна распачатыя справы паводле ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў; санкцыя — арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў) і ч. 2 арт. 3281 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную граніцу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў; абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў са штрафам або без).
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, мужчына змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання згаданай пагранічнай групы.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка