Традыцыйна ўведзены бязвіз для гасцей “Славянскага базару”
1 красавіка, Позірк. У 2025 годзе Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 10 па 13 ліпеня, адпаведнае распараджэнне 1 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, з улікам “існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі” форума для яго арганізатараў і ўдзельнікаў “прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі”.
Таксама для гасцей фестывалю з 71 краіны ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.
“Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай мяжы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале “Віцебск”. Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства”, — гаворыцца ў паведамленні.
Бязвіз для гасцей мерапрыемстваў усталёўваецца рэгулярна з 2019 года.
Варта адзначыць, што з 15 красавіка 2022 года ўведзены бязвізавы рэжым для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024-га беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “па сапраўдных дакументах” і знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025 года.
“Славянскі базар” праводзіцца ў Віцебску з 1992 года. У праграме фестывалю прадстаўлены розныя віды культуры і мастацтва — ад музыкі да выяўленчага мастацтва. Традыцыйна мае праўладную і прарасійскую скіраванасць.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПарламенцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і сумленнымі — МЗС ФРГ пра анонс сустрэчы ў ПП НС з ультраправым дэпутатам баварскага ландтага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 14,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка