Першы з запланаваных на гэты год рэспубліканскіх суботнікаў пройдзе 12 красавіка
2 красавіка, Позірк. Рэспубліканскі суботнік адбудзецца ў Беларусі 12 красавіка, адпаведную пастанову прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў 1 красавіка, паведаміла прэс-служба ўрада.
Удакладняецца, што грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на будаўніцтва новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
9 студзеня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1, якім 2025 год аб’яўлены “Годам добраўпарадкавання”. Ім прадугледжана, што ў бягучым годзе адбудзецца “не менш за два рэспубліканскія суботнікі”.
Традыцыйна ў Беларусі праходзіць адзін рэспубліканскі суботнік — вясной.
Згодна з пастановай Савета міністраў ад 3 сакавіка № 127, на будаўніцтва новага будынка для Нацыянальнага гістарычнага музея (НГМ) у раёне сталічнай вул. Арлоўскай з бюджэту будзе выдаткавана 6 млн рублёў.
Згодна з указам ад 5 лютага № 50, пабудаваць новы будынак НГМ, “Парк народнага адзінства” і “стварыць сталую экспазіцыю музея ў раёне сталічнай вуліцы Арлоўскай” плануецца ў 2025–2027 гадах.
Музею нададзены статус “усебеларускай моладзевай будоўлі”, у якой могуць узяць удзел маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
6 верасня 2024 года Лукашэнку прадставілі канцэпцыю новага будынка НГМ на ўчастку паміж праспектам Пераможцаў, вул. Арлоўскай і ракой Свіслач, то бок на месцы былога парку забаў “Дрымлэнд”.
Адзначалася, што планіровачнае рашэнне будынка НГМ паўтарае контур карты Беларусі. У экспазіцыю музея ўвойдуць экспанаты і інфармацыя пра гісторыю беларускіх зямель ад старажытных часоў да сучаснасці.
Зараз галоўны будынак НГМ знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса ў цэнтры сталіцы.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



