З 2020 года ліквідавана не менш за 1.917 НКА

3 красавіка, Позірк. За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і па сакавік 2025-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.917 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец лютага было ліквідавана не менш 1.905 НКА, студзеня — 1.896, на канец 2024 года — 1.891 НКА, усяго за мінулы год — мінімум 382 НКА.
Па стане на канец лістапада даныя не прадстаўлены.
На канец кастрычніка было ліквідавана не менш 1.838 НКА, верасня — 1.803, жніўня — 1.777, ліпеня — 1.742, чэрвеня — 1.696, траўня — 1.665, красавіка — 1.622, сакавіка — 1.601, лютага — 1.563, студзеня — 1.533. На канец снежня 2022 года налічвалася 1.173 закрытых некамерцыйных арганізацый.
Паводле даных Lawtrend, на канец сакавіка ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася не менш 1.188 некамерцыйных арганізацый. На канец лютага такіх было таксама 1.188, студзеня — не менш 1.187, снежня 2024-га — 1.186, кастрычніка — 1.161 (1.137 — у канцы верасня, 1.116 — жніўня, 1.086 — ліпеня, 1.061 — чэрвеня, 1.033 — траўня, 1.003 — красавіка, 997 — сакавіка, 981 — лютага, 969 — студзеня, 960 — снежня 2023-га).
Рашэнне аб самастойнай ліквідацыі прыняло па меншай меры 729 НКА.
На канец лютага такіх было 717, студзеня — 709, на канец 2024 года — 705, на канец кастрычніка — 677, верасня — 666, жніўня — 661, ліпеня — 656, чэрвеня — 635, траўня — 632, красавіка — 619, сакавіка — 604, лютага — 582, снежня 2023-га — 564, снежня 2022-га — 416.
Lawtrend адзначае, што цяпер ліквідацыя НКА стала насіць кропкавы характар, што звязана ў першую з вялікай колькасцю ліквідаваных арганізацый.
Праваабаронцы адзначаюць, што прыняцце рашэння аб самастойнай ліквідацыі НКА ў Беларусі звязана ў першую чаргу з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі ў краіне, неспрыяльным прававым асяроддзем, ціскам на ўвесь незалежны грамадзянскі сектар, а таксама на канкрэтныя арганізацыі і іх кіраўніцтва, членаў, супрацоўнікаў.
Паведамляецца, што да нядаўняга часу было дакладна вядома пра дзве крымінальныя справы, распачатыя за “арганізацыю і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі” (арт. 1931 КК): у дачыненні да былой кіраўніцы грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольгі Вялічка і ў дачыненні да службовых асоб ТАА “Клерыгата” за арганізацыю працы незарэгістраванага “Саюза палякаў”.
У маніторынгавы перыяд, як паведамляецца, стала вядома аб затрыманні 15 чалавек, якія прызнаныя падазраванымі паводле арт. 1931 КК. Гэтыя грамадзяне, паводле сцвярджэння ўладаў, з’яўляліся кіраўнікамі і ўдзельнікамі незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі “ИВДИВО”.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў сакавіку 2025 года маштабныя рэпрэсіі ў Беларусі ў дачыненні да беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадзян, як унутры краіны, так і з’ехаўшых за мяжу, працягнуліся.
“Працягваецца практыка запалохвання і ціску на актывістаў за мяжой. Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да каля 400 чалавек, якія ўдзельнічаюць у акцыях 26 студзеня (так званы дзень выбараў) за мяжой, папярэдзіў аб пакаранні асоб, якія ўдзельнічаюць у акцыях 25 сакавіка (Дзень Волі), і заявіў аб выяўленні 260 чалавек — удзельнікаў акцый у гэты дзень”, — канстатуецца ў аглядзе.
- ЭканомікаУ лютым Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС у росце цэн на прампрадукцыю — даныя ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВасілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць "прапісаных у законе" льгот для "герояў Беларусі" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка