Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда
3 красавіка, Позірк. Указ аб стварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда падпісаў 3 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае ў мэтах “рэалізацыі палажэнняў Кодэкса грамадзянскага судаводства, якім прадугледжваецца стварэнне трохзвённай сістэмы эканамічных судоў”.
“Такое структурнае пераўтварэнне адбудзецца за кошт падзелу дзейнасці судоў першай і апеляцыйнай інстанцый, якія цяпер функцыянуюць у рамках аднаго суда. Гэта будзе з’яўляцца важным крокам у напрамку павышэння эфектыўнасці адпраўлення правасуддзя па эканамічных справах”, — гаворыцца ў паведамленні.
Новая інстанцыя пачне працу з 1 студзеня 2026 года, гэта значыць з даты ўступлення ў сілу Кодэкса грамадзянскага судаводства.
Суд плануецца сфарміраваць за кошт наяўнай колькасці суддзяў і работнікаў апаратаў іншых судоў. Усяго ў ім будуць працаваць 27 суддзяў, уключаючы старшыню і яго намеснікаў.
Вярхоўнаму суду даручана ўнесці прапановы па кандыдатурах на кіруючыя і судзейскія пасады, а таксама вырашыць усе неабходныя арганізацыйныя пытанні, накіраваныя на забеспячэнне дзейнасці новага судовага органа.
У 2022 годзе стварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда анансаваў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.
Паводле яго слоў, большасць грамадзянскіх спраў разглядаецца раённымі судамі, а апеляцыйная інстанцыя сфарміравана на ўзроўні абласных і Мінскага гарадскога суда. Што тычыцца эканамічных спраў, сказаў Калінковіч, то “па першай інстанцыі іх разглядае эканамічны суд вобласці і ў рамках гэтага ж суда спецыяльна прызначаныя суддзі выконваюць ролю апеляцыйнай інстанцыі”. “Гэта значыць міжнародны прынцып пабудовы правасуддзя “адзін суд — адна інстанцыя” ў сістэме гаспадарчых судоў на сёння не вытрыманы”, — дадаў ён.
Раней паведамлялася, што будынак суда будуецца ў Мінску на вул. Мяснікова, 5. ДзяржСМІ адзначалі, што да 1 лістапада 2025 года павінен атрымацца чатырохпавярховы сучасны будынак. На трох паверхах — восем залаў судовых пасяджэнняў. На чацвёртым паверсе размесціцца Дэпартамент па архівах і справаводству.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВасілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць "прапісаных у законе" льгот для "герояў Беларусі" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь плануе запусціць спадарожнік зандавання іанасферы ў трэцім квартале 2025 года — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў сакавіку 2025 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні — на 5,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны мінімум 60-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+