76 палітвязняў маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем — “Вясна”
7 красавіка, Позірк. Па стане на 7 красавіка 2025 года мінімум 203 палітвязні знаходзяцца за кратамі “ў асаблівай рызыцы”, не менш за 76 маюць “цяжкі стан фізічнага здароўя”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” ў аглядзе, прымеркаваным да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
Паводле звестак праваабаронцаў, у “асаблівай рызыцы” таксама знаходзіцца 7 палітвязняў з інваліднасцю, 30 пажылых людзей (старэйшых за 60 гадоў) і 10 чалавек з ментальнымі разладамі.
Адзначаецца, што ў групу рызыкі вызначаныя палітвязні, якія маюць праблемы са здароўем, непаўналетнія на момант здзяйснення дзеянняў, якія ставіліся ім у віну, шматдзетныя і іншыя людзі ў цяжкіх сямейных абставінах, а таксама тыя, хто знаходзіцца на прымусовым псіхіятрычным лячэнні ў закрытых установах. Акрамя таго, да гэтай катэгорыі аднесеныя палітвязні ў інфармацыйнай блакадзе (інкамунікада) і пакінутыя за кратамі па заканчэнні тэрміну зняволення.
З ліпеня мінулага да студзеня 2025 года за 10 хваляў так званага “памілавання” паводле ўказаў Аляксандра Лукашэнкі на свабоду выйшла 265 палітвязняў, частка з іх мела праблемы са здароўем.
У месцах пазбаўлення волі памерла не менш за сем палітвязняў, праваабаронцам таксама вядома некалькі выпадкаў смерці экс-палітвязняў пасля вызвалення.

З 2020 года не менш за 8.147 чалавек зазналі палітычна матываваны крымінальны пераслед — "Вясна"
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаДа 2031 года ў Беларусі будзе больш за 250 тыс. электрамабіляў, прагназуе МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях перакрытыя рэкорды холаду 85-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі і СНД зменшылася ў 2,6 раза ў гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць шлюбаў за апошнія пяць гадоў зменшылася на 26,3%, разводаў — вырасла на 1,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка