Прэм’ер Літвы не лічыць, што кожны беларус, які прыехаў, хоча нашкодзіць дзяржаве

8 красавіка, Позірк. Супраць уніфікацыі абмежавальных мер для грамадзян Беларусі і Расіі выступіў прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас 8 красавіка перад пачаткам абмеркавання ў Сейме законапраекта аб падаўжэнні яшчэ на адзін год нацыянальных санкцый у дачыненні да беларусаў і расіян.
Палітык, як паведамляе LRT, не пагадзіўся са сцвярджэннем пра тое, што кожны беларус, які прыязджае ў Літву, хоча нашкодзіць дзяржаве. “Так, мы чуем пра пагрозы нацыянальнай бяспецы, але бачыць у кожным шпіёна таксама неадэкватна”, — падкрэсліў кіраўнік урада.
“Мы выдзяляем больш сродкаў Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі, таму няхай яны ловяць гэтых шпіёнаў у адпаведнасці з іх функцыямі і абавязкамі, і я думаю, што неразумна маляваць усіх пад адзін грабянец”, — дадаў ён.
Паводле слоў Палуцкаса, значная частка беларускай дыяспары, якая прыбыла ў Літву, не толькі працуе ў краіне, але і інвеставала ў стварэнне прадпрыемстваў. Польшча, звярнуў увагу ён, не прымяняе такіх абмежаванняў да грамадзян Беларусі.
Прапанову ўрада аб падаўжэнні дзейных абмежаванняў прэм’ер назваў збалансаваным.
Нягледзячы на пазіцыю прэм’ер-міністра, адзначае LRT, 8 красавіка ў парламенце прайшла стадыю абмеркавання больш жорсткая версія законапраекта.
У дакумент унеслі папраўкі пасля таго, як Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне падтрымаў прапанову кансерватараў, якая прадугледжвае прыпыненне выдачы дазволаў на жыхарства ў Літве грамадзянам Беларусі, як і расіянам, калі яны не маюць дзейнай візы.
Акрамя таго, згодна з папраўкай, дзейны дазвол неабходна ануляваць, калі грамадзянін Беларусі або РФ ездзіў на радзіму больш за адзін раз на працягу трох каляндарных месяцаў.
Выключэнне прапанавана зрабіць для перавозчыкаў і кіроўцаў грузавікоў, якія накіроўваюцца транзітам праз вышэйзгаданыя краіны, або калі паездка мела аб’ектыўныя прычыны, што не залежаць ад грамадзяніна.
LRT паведаміла, што законапраект у такім выглядзе атрымаў падтрымку дэпутатаў у папярэднім чытанні, і пазней Сейм правядзе канчатковае галасаванне. Яго дата не называецца.
У адпаведнасці з законам аб санкцыях, які парламент Літвы ўпершыню прыняў у 2023 годзе, прыпынены прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз ад грамадзян Беларусі і РФ за выключэннем выпадкаў, калі літоўскае МЗС выступае пасярэднікам у прыёме дазволаў на часовае пражыванне. Выключэнне робіцца толькі для тых, хто мае дзейную шэнгенскую або нацыянальную візу, дазвол на жыхарства ў Літве ці іншай краіне ЕС.
Беларусаў і расіян, якія прыбываюць з-за межаў ЕС, дадаткова правяраюць на наяўнасць пагроз нацыянальнай бяспецы, грамадскаму, дзяржаўнаму парадку, унутранай бяспецы.
Цяперашняя рэдакцыя закона дзейнічае да 3 траўня 2025 года, урад прапануе падоўжыць тэрмін да 2 траўня 2026 года.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+