У “спіс тэрарыстаў” дададзеныя супрацоўнік прадстаўніцтва ЕС Мікалай Хіло і яшчэ 12 чалавек (дапоўнена)

9 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 7 красавіка ўнёс у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ 13 чалавек. Адпаведныя змены адлюстраваныя ў дакуменце, апублікаваным 9 красавіка ў спецыяльным тэлеграм-канале КДБ.
Усе ўключаныя ў спіс прызнаныя палітвязнямі.
“Тэрарыстамі” прызнаныя: супрацоўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Мінску, прапаведнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Дабравесце” Мікалай Хіло (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі; арт. 361 і 130 КК), Кірыл Вевель (3 гады; 130, 361, 3611), Уладзімір Шпак (7 гадоў; арт. 342, 361, 3611), асуджаныя на невядомыя тэрміны Андрэй Урублеўскі (ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, арт. 369), Вольга Губар (ч. 1 арт. 130, ч. 3 арт. 361 і ч. 1 арт. 367), Ігар Сімашковіч (ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 343, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Аляксей Шпакоўскі (ч. 2 арт. 293), Карына Маліноўская (арт. 130, 342, ч. 3 арт. 361), Павел Казінцаў (арт. 369, 368, 130), Аляксандр Дарагакупец (арт. 130, 3612, 3614, 3613, 3611), Раман Якімёнак (130, 368, 3614), а таксама ўрачы Алена Елькіна (ч.1 і ч. 3 арт. 3611) і Лілія Качан (арт. 342 і 361).
У “спісе тэрарыстаў” 1.377 пазіцыі і 1.269 чалавек, з іх не менш за 580 — грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3613 — удзел ці падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за 12 гадоў скараціўся ў 1,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПамерла сястра загінулага добраахвотніка Парфянкова, яна адмаўлялася з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+