Суд ва Украіне спагнаў у даход дзяржавы актывы “Беларуськалія”

11 красавіка, Позірк. Вышэйшы антыкарупцыйны суд (ВАКС) 9 красавіка задаволіў іск Міністэрства юстыцыі Украіны да ААТ “Беларуськалій” аб прымяненні санкцый у выглядзе спагнання ў даход дзяржавы актываў падсанкцыйнай асобы.
Украінскае ведамства паведаміла ўвечары 10 красавіка, што, паводле рашэння ВАКС, спагнана больш як 70 тыс. тон хлорыстага калію; грашовыя сродкі на суму больш за 250 млн грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн долараў), 1.545 чыгуначных вагонаў, 48% статутнага капіталу ТАА “АГРАРАСКВЕТ”, сузаснавальнікам якога з’яўляецца Беларуская калійная кампанія.
На падставе закона Украіны “Аб перадачы, прымусовым адчужэнні або адабранні маёмасці ва ўмовах прававога рэжыму ваеннага або надзвычайнага становішча” беларускае прадпрыемства пазбаўленае права на кампенсацыю кошту прымусова адчужанай маёмасці.
Судовае рашэнне можа быць абскарджанае ў парадку, прадугледжаным Кодэксам адміністрацыйнага судаводства Украіны.
Украінскі Мінюст заявіў, што згаданае прадпрыемства з’яўляецца “вядучым дзяржаўным вытворцам калійных угнаенняў у Беларусі і адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у бюджэт Рэспублікі Беларусь, якая цалкам кантралюецца яе палітычнай верхавінай, у тым ліку непасрэдна самаабвешчаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам”.
“ААТ “Беларуськалій” сваімі дзеяннямі садзейнічае вядзенню вайны супраць Украіны — у прыватнасці, праз фінансава-гаспадарчыя адносіны з прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу расійскай федэрацыі і акупацыйнымі адміністрацыямі самаабвешчаных “днр” і “лнр”, — падкрэсліла ведамства (захавана арыгінальнае напісанне).
Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні, “кампанія давала транспартныя сродкі і памяшканні для знаходжання ўкраінскіх дзяцей, вывезеных з часова акупаваных тэрыторый на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама брала ўдзел у арганізацыі і фінансаванні мер, скіраваных на падтрымку палітыкі дзяржавы-агрэсара па адмаўленні права ўкраінскага народа на самаідэнтыфікацыю”.
Міністэрства выказала ўдзячнасць за перададзеную інфармацыю Галоўнаму ўпраўленню выведкі Міністэрства абароны Украіны, Службе знешняй выведкі, Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры, Нацыянальнаму антыкарупцыйнаму бюро, Офісу генпракурора, Бюро эканамічнай бяспекі.
Пра тое, што Мінюст Украіны падаў у суд іск аб прымяненні да прадпрыемства “Беларуськалій” абмежавальных мер, прадугледжаных законам “Аб санкцыях”, стала вядома 13 сакавіка.
Летась 15 лістапада Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў Украіны абвясціла пра рэалізацыю 30.431 т арыштаванага раней беларускага калію. Пасля па выніках сямі аўкцыёнаў ён быў практычна цалкам распрададзены. Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў традыцыйна накіроўваюцца на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці Украіны.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка