Хрэнін сцвярджае, што стратэгічная авіяцыя ЗША адпрацоўвае ўдары па Беларусі

12 студзеня, Позірк. Стратэгічная бамбардавальная авіяцыя ЗША адпрацоўвае навучальна-баявыя задачы па нанясенні ўдараў “па нашай тэрыторыі”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 12 студзеня па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Чыноўнік, якога цытуюць дзяржСМІ, заявіў, што “ідзе развіццё і мілітарызацыя сіл і сродкаў у еўрапейскіх краінах”: “Мы бачым беспрэцэдэнтную мілітарызацыю, агрэсіўныя выпады і намеры, якія працягваюцца ў дачыненні да нашай краіны”.
Хрэнін таксама адзначыў наяўнасць крылатых ракет, размешчаных на амерыканскіх базах у Польшчы і Румыніі. “Пры нязначнай дапрацоўцы гэтыя аб’екты могуць прымяняць крылатыя ракеты, якія могуць паражаць на нашай тэрыторыі на ўсю глыбіню”, — сцвярджае ён.
“Мы адсочваем пільна ўсё, што адбываецца, усе палёты, якія адбываюцца ўздоўж нашай дзяржаўнай мяжы. Тыя самалёты, якія пастаянна, штосутачна вядуць выведку нашай тэрыторыі. Выпрацоўваем адэкватныя захады па рэагаванні на ўсе магчымыя правакацыі, якія могуць адбывацца”, — заявіў кіраўнік ваеннага ведамства.
Зыходзячы з гэтых пагроз, паводле слоў міністра, “ацэньваецца абстаноўка і выпрацоўваюцца адпаведныя рашэнні” для таго, “каб захаваць мірнае неба”. Зроблены “разлік тых сіл і сродкаў, якія неабходныя для забеспячэння выканання задач па прыкрыцці дзяржмяжы ў паветранай прасторы”, падкрэсліў Хрэнін.
Чыноўнік таксама сцвярджае, што “асабліва апошнім часам пачасцілася колькасць парушэнняў дзяржмяжы ў паветранай прасторы”.
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў у сваю чаргу адзначыў, што абстаноўка вакол мкжаў Беларусі “застаецца прывычна напружанай”.
“Гэта тычыцца нашых паўночных і заходніх межаў, дзе ідзе пастаяннае нарошчванне вайсковага патэнцыялу сумежнымі дзяржавамі, а таксама, з зразумелых прычын, паўднёвай мяжы — там, дзе ідуць баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны”, — сказаў кіраўнік ведамства.
На сустрэчы з вышэйзгаданымі ды іншымі сілавікамі 12 студзеня Лукашэнка зацвердзіў рашэнні на ахову дзяржмяжы ў 2026 годзе.
У Беларусі "не навучыліся на 100%" збіваць беспілотнікі, заявіў Лукашэнка, прызнаўшы, што дроны могуць залятаць і з боку РФ
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 37 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



