Белгідрамет: Цыклон “Улі” прынёс ападкаў больш за “Хаўер“

12 студзеня, Позірк. Цыклон “Улі“, які стаў прычынай доэннага надвор’я ў Беларусі 8 і 9 студзеня, прынёс ападкаў больш за “Хаўер“ у сакавіку 2013 года, аднак вецер пры “Хаўеры” быў мацнейшы. Такія даныя прывяла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.
Паводле яе слоў, на сямі метэастанцыях былі пабітыя сутачныя рэкорды ападкаў: у Магілёве — 37 мм (24 мм у 1958 годзе), Беразіно, Жлобіне — па 28 мм (ранейшыя экстрэмумы не названыя), Оршы — 26 мм (19 мм у 1931 годзе), Ашмянах — 22 мм, Слаўгарадзе — 21 мм і Мсціславе (ранейшыя экстрэмумы не названыя).
Агулам выпала ад 5 да 43 мм ападкаў, вышыня снегу павялічылася на 1-28, а ў Беразіно — на 31 см.
Як адзначыла першы намеснік начальніка Белгідрамета Таццяна Чатырка, паўднёвыя цыклоны, якім быў “Улі“, непрадказальныя. Да апошняга меркавалася, што ён пройдзе на ўсход і прынясе толькі снег, але ў выніку яго цэнтр апынуўся над Гомельскай вобласцю, таму ў Гомелі, Брагіне, Чачэрску, Касцюковічах пры адмоўнай тэмпературы назіраўся дождж.
Аднак, паводле слоў сіноптыка, неўзабаве ў гэтых раёнах пайшоў снег і галалёд не дасягнуў крытэру небяспечнай метэаралагічнай з’явы, якая “прыводзіць да маштабных разбурэнняў”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



