Рублёвая грашовая маса ад пачатку года вырасла на 30,1% — Нацбанк

14 красавіка, Позірк. Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 красавіка 2025 года склала 12 млрд 73,1 млн рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 216,8 млн (на 1 студзеня — 11 млрд 856,3 млн; +1,8%), паведамляе Нацыянальны банк.
Пераводныя дэпазіты ад пачатку года сталі больш на 3,4% — з 15 млрд 29,4 млн да 15 млрд 533,1 млн.
Наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (М1) павялічыліся на 12,7% — з 24 млрд 504 млн да 27 млрд 606,2 млн.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2) павялічылася з 40 млрд 238,2 млн да 52 млрд 212,4 млн (+29,8%), рублёвая грашовая маса (М2*) — з 41 млрд 988,5 млн да 54 млрд 611 млн (+30,1%), шырокая грашовая маса (М3) — з 75 млрд 668,5 млн да 88 млрд 808 млн (+17,4%).
7 жніўня 2024 года Раман Галоўчанка, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра, заявіў, што “так званыя эксперты палохаюць перагрэвам эканомікі”. “З таго боку ўсе эканамічныя навіны падаюцца выключна ў негатыўным ключы, разлічваючы на людзей, якія не вельмі разбіраюцца ў эканамічных мадэлях”, — казаў кіраўнік урада.
Паводле яго сцвярджэння, у эканоміцы “магло б быць яшчэ больш грошай”, але пакуль урад “не бачыць патрэбы ў дадатковай крэдытнай падтрымцы банкаўскай сістэмы”.
Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка прызначыў Галоўчанку старшынёй праўлення Нацыянальнага банка.
У каментарыі “Позірку” кіраўнік Цэнтра Мізэса эканаміст Яраслаў Раманчук заявіў, што пераход Галоўчанкі — чалавека з “нулявымі профільнымі ведамі” — “трагедыя і вельмі трывожны сігнал для тых людзей, якія працуюць у фінансавай сферы”.
“Я назваў бы Галоўчанку на пасадзе кіраўніка Нацбанка сурагатам Пятра Пракаповіча (старшыня праўлення рэгулятара ў 1998–2011 гадах. — “Позірк”.). Гэта яшчэ горш. Таму ўсім напружыцца, будзе вельмі нават “весела” для банкаўскай сістэмы і ўсёй эканомікі”, — лічыць эксперт.
У студзені — лютым 2025 года банкі, што працуюць у Беларусі, выдалі крэдытаў на 28 млрд 676,5 млн рублёў — на 17,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (24 млрд 468,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.
На дзяржаўны сектар эканомікі прыпала 29,7% выдадзеных крэдытных сродкаў, прыватны — 70,3%.
Дзяржсектар быў пракрэдытаваны на 8 млрд 521,1 млн рублёў (7 млрд 693,2 млн; +10,8%), недзяржаўны за гэты перыяд атрымаў 20 млрд 155,4 млн рублёў (16 млрд 775,4 млн; +20,1%).
Разам з тым запазычанасць па крэдытах на 1 сакавіка склала 86 млрд 475,8 млн рублёў (73 млрд 837,4 млн; +17,1%). У дзяржсектара — 30 млрд 835,2 млн рублёў (26 млрд 186,4 млн; +17,8%), прыватнага — 55 млрд 640,6 млн рублёў (47 млрд 651,1 млн; +16,8%).
Пратэрмінаваная запазычанасць — 1 млрд 22,9 млн рублёў (315,6 млн; рост у 3,2 раза): у дзяржсектара — 17,8 млн рублёў (42,6 млн; менш у 2,4 раза); прыватнага — 1 млрд 5,1 млн (273 млн; рост у 3,7 раза).
За 2024 год агрэгат М0 вырас на 25,1% (за 2023-ы — на 37,44%), М1 — на 19,9% (на 33,85%), М2 — на 34,28% (на 29,8%), М2* — на 28,6% (на 34,73%), М3 — на 17,3% (да 23,56%).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства