Польскі памежнік пацярпеў у выніку нападу мігранта на мяжы з Беларуссю

14 красавіка, Позірк. Польскі памежнік атрымаў раненні ў выніку нападу мігранта, які спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі, вынікае з паведамлення прэс-службы Памежнай аховы Польшчы.
Паводле інфармацыі ведамства, памежніка “двойчы ўдарылі каменем па твары”, але “цяпер яго здароўю нічога не пагражае”.
Напрыканцы мінулага тыдня Падляскае памежнае падраздзяленне зафіксавала “больш за 110” спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі: 11 красавіка — “каля 50”, 12-га — 40, 13-га — 25.
Памежная ахова заявіла, што нелегалы паводзяцца “вельмі агрэсіўна, спрабуючы перасекчы мяжу”, аднак ніводны з іх за справаздачны перыяд трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі не адолеў.
6 чэрвеня 2024 года стала вядома пра смерць польскага вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага на мяжы з Беларуссю напрыканцы траўня. Паводле інфармацыі Памежнай аховы, ён зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
З 1 жніўня 2024-га польскае войска праводзіць аперацыю “Бяспечнае Падляшша”, у рамках якой для садзейнічання памежнікам, што ажыццяўляюць ахову мяжы з Беларуссю, накіравана некалькі тысяч вайскоўцаў.
Летась 13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона (тэрмін падаўжаўся 11 верасня, 10 снежня 2024 года і 8 сакавіка 2025-га — кожны раз на 90 дзён). Польскія ўлады спачатку рапартавалі, што са з’яўленнем буфера плыні нелегалаў значна скараціліся, аднак пасля зноў сталі казаць пра ўзмацненне ціску на мяжы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Ад пачатку года, паводле падлікаў “Позірку”, суседнія краіны ЕС спынілі больш за 5,9 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Польшча — звыш 4,8 тыс.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



