У першым квартале МАЗ прадаў на расійскім рынку ў 1,6 раза менш новых грузавікоў, чым годам раней
15 красавіка, Позірк. У сакавіку 2025 года на расійскім рынку быў прададзены 291 новы грузавік Мінскага аўтамабільнага завода — на 42,3%, або ў 1,7 раза, менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (504), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
Прадукцыя МАЗа ў сакавіку заняла 6-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расіі, канстатавалі эксперты (у студзені і лютым была аналагічная пазіцыя). Доля на рынку склала 5,6% (5,1%, 4,3% адпаведна).
Лідарамі продажаў у справаздачным месяцы сталі: КамАЗ-1.583 (-18,8% да сакавіка 2024-га), SITRAK — 515 (-76,5%), ГАЗ — 400 (-43%), FAW — 384 (-71,1%), Shacman — 373 (-75,1%).
За першы квартал 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 855 грузавікоў (1.354; менш у 1,6 раза).
За мінулы год беларускае прадпрыемства збыло ў РФ 5.719 адзінак гэтай тэхнікі (за 2023-ы — 6.406; -10,7%).
Пяцёрка лідэраў продажаў па выніках 2024 года: КамАЗ (23.121; -26,5% да ўзроўню продажаў 2023-га), SITRAK (19.376; -19,2%), Shacman (15.545; -25,6%), FAW (11.680; -26,3%), Dongfeng (9.990; рост у 2,1 раза).
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як па цане, так і па якасці”. “Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расейскім рынку] знізілася — да 6%”, — звярнуў увагу ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пры рэалізацыі ў РФ па схеме “вытворца — генеральны імпарцёр — дыстрыб’ютар — дылер — канчатковы спажывец” кошт грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗа ўзрастае на 20%.
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці спецыяльных ахоўных мер з-за актыўнай экспансіі кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста аб павышэнні імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецабаронныя меры”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі відавочная, а дынаміка іх продажаў палохае.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+