У першым квартале МАЗ прадаў на рынку РФ у 5,8 раза менш аўтобусаў, чым годам раней

15 красавіка, Позірк. У сакавіку 2025 года на расійскім рынку было прададзена 24 новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода — у 3,3 раза менш, чым годам раней (79), сведчаць даныя агенцтва “АСМ-холдынг” (РФ).
Доля прадукцыі МАЗ на рынку гэтага сегмента транспарту ў мінулым месяцы склала 3,2% (3,7%).
Больш за ўсё аўтобусаў у справаздачным месяцы рэалізавалі ПАЗ — 401 (-65,7%), Yutong — 98 (-42,7%) і ЛіАЗ — 71 (-53,6%).
За студзень — сакавік было прададзена 39 беларускіх аўтобусаў (226; у 5,8 раза менш).
Агулам за 2024 год МАЗ рэалізаваў у РФ 504 адзінкі гэтай тэхнікі (за 2023-ы — 925 адз.; -45,5%) — 9-е месца (доля 2,6%).
Лідарамі продажаў летась былі ПАЗ (8.114; +26,3%), ЛіАЗ (2.889; +63,2%) і Yutong (2.215; +6,2%).
“Усе чулі, у штогадовым пасланні прэзідэнт Расіі анансаваў, што да 2030 года суб’екты федэрацыі павінны атрымаць каля 40 тыс. аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў, электробусаў. Грошы на гэта выдзеленыя. Задача беларускай прамысловасці — падключыцца і забяспечыць не менш як 30% патрабаваных аб’ёмаў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка 2024 года на нарадзе па развіцці прамысловасці.
Разам з тым ён адзначыў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”.
10 лютага кіраўнік Архангельска Дзмітрый Мораў паведаміў, што ў горадзе ўзніклі праблемы з перавозкай пасажыраў праз няспраўнасць аўтобусаў МАЗ.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў РФ і Беларусі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства. Апошні такі выпадак быў зафіксаваны 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу, да таго 23 сакавіка — у Кіраве, 13 студзеня — у Ліпецку.
16 сакавіка прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі паведамляла пра ўзгаранне рэйсавага аўтобуса МАЗ у Мінску на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Гамарніка. Транспарт цалкам выгарэў.
26 чэрвеня 2024 года паведамлялася, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля загарэўся рэйсавы аўтобус МАЗ.
21 траўня паведамлялася пра задымленне двух аўтобусаў грамадскага транспарту сталіцы. У мікрараёне Уручча ў выніку “закліноўвання генератара” задыміўся аўтобус МАЗ. Сцвярджалася, што “адбылося расслаенне і абрыў прываднага рамяня”, для тушэння кіроўца скарыстаўся вогнетушыльнікам. Таксама СМІ паведамілі пра задымленне аўтобуса № 84 на прыпынку “Пятроўшчына” (марка транспартнага сродку не называлася).
19 траўня стала вядома, што ў Мінску на праспекце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу палягае ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага ўзгарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не скасоўваў”.
12 студзеня 2025 года расійскае інтэрнэт-медыя “Фантанка” апублікавала інтэрв’ю з кіраўніком камітэта па транспарце мэрыі Санкт-Пецярбурга Валянцінам Енакаевым, у якім чыноўнік адзначыў, што “пасля першых інцыдэнтаў з узгараннямі” МАЗу “было дадзенае даручэнне” з боку віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова разабрацца з праблемай. Чыноўнік сцвярджаў, што беларускае прадпрыемства вырашыла праблему.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства