Мінск 13:04

МАРГ выявіў парушэнні ў большасці правераных лазняў

Ілюстрацыйнае фота: gbm.by

15 красавіка, Позірк. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) падчас праведзенага на мінулым тыдні маніторынгу выявіла парушэнні правілаў бытавога абслугоўвання спажыўцоў у 15 з 23 правераных “аб’ектах бытавога абслугоўвання, якія надаюць паслугі лазняў і саунаў, а таксама гандлёвых аб’ектах, размешчаных у дадзеных комплексах“.

Як паведамляецца на сайце ведамства, “яшчэ 2 аб’екты ў момант правядзення маніторынгу не ажыццяўлялі дзейнасць (парушаны рэжым працы, зачыненыя на рамонт)“. Адна з лазняў у Віцебску “не ўнесеная ў рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь”. Акрамя таго, у цяперашні час МАРГ “правярае абгрунтаванасць фарміравання тарыфаў на паслугі лазняў па ўсёй краіне“.

Паведамляецца, што “суб’ектам, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства, выдадзеныя рэкамендацыі аб іх ліквідацыі“. Зводная інфармацыя для прыняцця неабходных мер рэагавання накіравана ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам“.

Міністэрства дала справаздачу, што за першы квартал 2025 года супрацоўнікі МАРГ праверылі каля 70 аб’ектаў бытавога абслугоўвання, у тым ліку цырульні, фотаатэлье, майстэрні па рамонце абутку і адзення, станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў. Аб выніках праверак не паведамляецца.

У той жа час ведамства звяртае ўвагу, што бытавыя паслугі спажыўцам (паводле пераліка, які вызначаецца Саветам міністраў) маюць права надаваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, уключаныя ў рэестр бытавых паслуг.

У першым квартале прэс-служба МАРГ у асноўным дае справаздачу аб праверках у гандлёвых сетках, парушэнні былі зафіксаваныя ў большасці аб’ектаў.

Падзяліцца: