Польшча абяцае да першага квартала 2026 года вырашыць праблемы з выдачай гуманітарных віз — АПК

Арцём Праскаловіч
17 красавіка, Позірк. Польшча абяцае вырашыць да першага квартала 2026 года праблемы з выдачай гуманітарных віз. Пра гэта паведаміў 16 красавіка Аб’яднаны пераходны кабінет са спасылкай на намесніка міністра замежных спраў Хенрыку Масціцку-Дзяніс, якая ўзяла ўдзел у першым пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве з няўрадавымі арганізацыямі пры Камісіі па міграцыі ў Варшаве. Ад АПК быў дэлегаваны намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Арцём Праскаловіч.
Паводле інфармацыі АПК, польскія ўлады плануюць спрасціць працэдуру атрымання гуманітарных віз і адначасова прадухіліць іх выкарыстанне не па прызначэнні.
У рамках укаранення ў заканадаўства міграцыйнай стратэгіі Польшчы на 2025-2030 гады група, куды ўваходзіць больш за 20 прадстаўнікоў НДА і дзяржструктур, разгледзела 26 пунктаў плана.
Для беларусаў ключавымі сталі: распрацоўка сістэмы збору і аналізу міграцыйных звестак і стварэнне новага падыходу да выбарачнай візавай палітыкі да 2027 года, каб “знайсці баланс паміж адкрытасцю і прадухіленнем злоўжыванняў“.
Таксама абмяркоўваліся пытанні па забеспячэнні да канца 2025 года доступу замежнікаў да сістэмы аховы здароўя, а таксама завяршэння цыфравізацыі рацэсаў разгляду заяў на легалізацыю.
Разгледжана пытанне стварэння новых мадэляў набору замежнікаў для навучання і даследаванняў у Польшчы з мэтай захавання якасці адукацыі і ўнутранай бяспекі.
“Польшча зацікаўленая ў прытоку перспектыўных студэнтаў і выбітных навукоўцаў, але доўгае чаканне віз стварае сур’ёзныя перашкоды для рэалізацыі гэтага падыходу — сітуацыя павінна палепшыцца, у тым ліку для студэнтаў з Беларусі“, — заявіў, як паведамляе прэс-служба АПК, намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Анджэй Шаптыцкі.
Рабочая група працягне працу на пастаяннай аснове для абароны інтарэсаў беларусаў пры рэалізацыі міграцыйнай стратэгіі Польшчы, падкрэслівае АПК.
5 сакавіка стала вядома, што Варшава зрабіла больш жорсткай працэдуру выдачы гуманітарных віз беларусам.
Паводле звестак польскага знешнепалітычнага ведамства, у 2024 годзе выдадзена 518 гуманітарных віз, а з 2020 года — больш за 53.500.
У цяперашні час, адзначыў МЗС, гуманітарная віза “выдаецца на разавай аснове і ў якасці аднаразовай нацыянальнай візы, якая гарантуе бяспечны выезд з краіны паходжання“.
“Атрыманне візы з гуманітарных меркаванняў павінна быць звязана з рэальнымі сітуацыямі, непасрэдна звязанымі з пагрозай жыццю або здароўю заяўніка і яго бліжэйшых сваякоў альбо крымінальнай адказнасцю за дзеянні, накіраваныя супраць беларускіх уладаў (у тым ліку ўдзел у акцыях пратэсту, апазіцыйная дзейнасць)“, — заявіла ведамства.
Падкрэсліваецца, што заява на атрыманне такой візы, пададзеная беларускім грамадзянінам з-за межаў Беларусі, патрабуе дадатковага абгрунтавання. Можна падаць заяву на атрыманне гуманітарнай візы толькі адзін раз, паўторная падача магчымая ў выключных, асабліва абгрунтаваных выпадках, напрыклад, непрадбачаных абставінах, якія робяць немагчымым паездку ў Польшчу на працягу тэрміну дзеяння выдадзенай візы.
Па выніках праверкі візавых працэдур, якую правяло новае кіраўніцтва МЗС у 2024 годзе, выяўленыя злоўжыванні пры выдачы віз грамадзянам Беларусі, у тым ліку гуманітарных. Як сцвярджаецца, гэтыя візы выкарыстоўвалі ў іншых мэтах, у асноўным для паездак па шэнгенскай зоне і перамяшчэння паміж Беларуссю і Польшчай.
Паводле слоў дэпутата парламента і старшыні парламенцкай камісіі па расследаванні візавага скандалу Марэка Совы, сітуацыя ў Беларусі ў 2020 годзе і цяпер “моцна адрозніваецца“, Лукашэнка “зламаў сваіх грамадзян“, а “рэжым выжыў“: “Таму з пункту гледжання інтарэсаў і бяспекі Польшчы павінны быць вельмі асцярожныя — мы павінны прымаць людзей, якія сапраўды рэпрэсаваныя, пасля праверкі“.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка